2 снежня ў Раённай дзіцячай бібліятэкі гімназісты 3-6 класаў мелі магчымасць пазнаёміцца з сапраўднай японкай Масака Тацумі. Яна амаль 20 год пражывае ў Беларусі і з`яўляецца кіраўніком інфармацыйнага цэнтра японскай культуры пры дзіцячай бібліятэцы №5 г. Мінска. Прыехала яна ў госці не выпадкова: інфацэнтр ажыццяўляе грамадска-культурны праект, прысвечаны светкаванню 100-годдзя японскага пісьменніка Нанкіці Німі, у рамках якога была перакладзена на рускую і беларускую мовы і выдадзена яго кніга казак «Лісяня Гон». Масака Тацумі прыехала ў Пружаны, каб больш падрабязна распавясці пра славутага аўтара.
Вольга Дзімітруковіч