Правілы карыстання бібліятэкамі Пружанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы

  1. Агульныя палажэнні

1.1. Дадзенныя правілы распрацаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь” ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2002 года на аснове “Тыпавых правіл карыстання бібліятэкамі ў рэспубліцы Беларусь”, зацверджаных пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 2008 г. №28.

1.2.Карыстальнікі бібліятэкі ў адпаведнасці з індывідуальнымі запатрабаваннямі і інтарэсамі маюць права на свабоднае і бясплатнае атрыманне асноўных паслуг бібліятэк дзяржаўнай формы ўласнасці, акрамя платных (дадатковых) паслуг.

1.3. Фізічныя асобы, якія не могуць наведваць бібліятэку па месцы жыхарства з прычыны састарэласці, фізічных недахопаў, маюць права атрымліваць дакументы з фондаў бібліятэк сістэмы праз нестацыянарныя формы абслугоўвання.

1.4. Асобы з аслабленым зрокам і асобы, страціўшыя зрок, маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне і атрыманне дакументаў на спецыяльных носьбітах інфармацыі.

1.5. Асобы з аслабленым зрокам і асобы, страціўшыя зрок, маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне і атрыманне дакументаў на спецыяльных носьбітах інфармацыі.

1.6. Права на карыстанне бібліятэкамі мае любая фізічная асоба, незалежна ад іх узросту, полу, нацыянальнасці, мовы, паходжання, пасады, маёмаснага становішча, веравызнання, палітычных перакананняў.

Асобы, якія часова пражываюць у зоне абслугоўвання бібліятэкі, маюць права карыстацца толькі чытальнымі заламі бібліятэк, а пры іх адсутнасці спецыяльна адведзеным для чытання месцам у памяшканні бібліятэкі.

1.7. Непаўналетнія асобы маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне у публічных і дзіцячых бібліятэках.

  1. Карыстальнікі бібліятэкі маюць права:

2.1. Наведваць бібліятэку ў адпаведнасці з рэжымам яе работы.

2.2. Бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе фондаў і інфармацыйных рэсурсах бібліятэк праз сістэму каталогаў, картатэк, баз даных і іншыя формы бібліятэчнага інфармавання.

2.3. Бясплатна атрымліваць кансультацыйную дапамогу ў пошуку крыніц інфармацыі.

2.4. Бясплатна атрымліваць для часовага карыстання дакументы з фондаў бібліятэк. Карыстальнікі маюць права атрымаць на дом не болей 5 кніг і іншых дакументаў на тэрмін да 30 дзён. На выданні ці іншыя матэрыялы, на якіх няма попыту з боку іншых чытачоў, тэрмін карыстання можа быць падоўжаны па просьбе чытача.

Рэдкія і каштоўныя кнігі, альбомы, атласы, адзіныя экземпляры даведачных выданняў, а таксама кнігі, якія бібліятэкар атрымлівае па МБА, выдаюцца толькі для карыстання ў чытальнай зале або за пэўную плату (ак-рамя даведачных выданняў).

Колькасць дакументаў, якія выдаюцца ў чытальнай зале, не абмяжоўваецца.

Тэрмін карыстання выданнямі павышанага попыту скарочаны:

На мастацкую літаратуру, навукова-папулярную і вучэбную літаратуру – да 10 дзён;

на навукова-папулярныя часопісы – да 3-х дзён (акрамя гарадскіх бібліятэк, дзе яны на дом не выдаюцца);

новыя літаратурна-мастацкія часопісы – да 7 дзён (гарадскія бібліятэкі – да 3-х дзён);

на часопісы мінулых гадоў у сельскіх бібліятэках – да 7 дзён;

на літаратурна-мастацкія часопісы мінулых гадоў у гарадскіх бібліятэках – да 7 дзён.

Звыш устаноўленага тэрміну карыстання выданнямі павышанага попыту – паслуга платная.

Газеты на дом не выдаюцца (акрамя сельскіх філіялаў).

2.5. Прадоўжыць тэрмін карыстання дакументамі пры ўмове яго прад’яўлення ў цэласнасці і адсутнасці попыту з боку іншых карыстальнікаў.

2.6. Атрымліваць доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў у адпаведнасці з правіламі карыстання бібліятэк.

2.7. Атрымліваць дакументы або іх копіі па міжбібліятэчнаму абанементу.

2.8.  Удзельнічаць у сацыякультурных мерапрыемствах, якія бібліятэкі праводзяць для карыстальнікаў.

2.9. Карыстацца мабільнымі тэлефонамі па-за зонамі абслугоўвання чытачоў.

2.10. Звяртацца да прадстаўнікоў адміністрацыі бібліятэкі з прапановамі, заўвагамі, скаргамі па ўсіх пытаннях, што датычыцца абслугоўвання.

2.11. Карыстацца платнымі паслугамі, пералік якіх вызначаны бібліятэкамі і зацверджаны аддзелам культуры Пружанскага райвыканкама.

  1. Карыстальнікі бібліятэкі абавязаны:

3.1. Выконваць правілы карыстання бібліятэкай і падтрымлівацца распарадку работы бібліятэкі.

3.2. Беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў. Пры атрыманні дакументаў чытачы павінны ў выпадку выяўлення якіх-небудзь дэфектаў паведаміць аб гэтым бібліятэкару, які абавязаны рабіць на іх адпаведныя паметкі. У адваротным выпадку карыстальнікі нясуць адказнасць за іх дэфектнасць.

3.3. Своечасова вяртаць выданні ў назначаны бібліятэкай тэрмін.

3.4. Беражліва адносіцца да маёмасці і абсталявання бібліятэкі.

3.5. Праходзіць перарэгістрацыю чытачоў у тэрмін і ў адпаведнсці з вызначаным бібліятэкай парадкам. Карыстальнікі, не прайшоўшыя перарэгістрацыю, бібліятэкай не абслугоўваюцца.

3.6. Падтрымліваць грамадскі парадак і чысціню ў памяшканні бібліятэкі, паважаць правы іншых карыстальнікаў.

3.7.  Мець ахайны знешні выгляд.

3.8.  У надзвычайных сітуацыях (пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акта) выконваць патрабаванні супрацоўнікаў бібліятэкі, органаў унутраных спраў, органаў падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

  1. Карыстальнікам бібліятэкі забараняецца:

4.1. Наведваць бібліятэку ў стане алкагольнага, таксічнага і наркатычнага ап’янення.

4.2. Заходзіць у памяшканне бібліятэкі з жывёламі, акрамя карыстальнікаў у суправаджэнні сабакі-павадыра.

4.3. Прыносіць у памяшканне бібліятэкі колючыя і рэжучыя прадметы.

4.4. Выносіць з памяшкання бібліятэкі дакументы без запісу ў чытацкім фармуляры.

4.5. Прыносіць і выкарыстоўваць розныя капіравальныя прыборы (сканеры, аўдыё-, фота- і відыяапаратуру), калі іншае не прадугледжваецца правіламі карыстання бібліятэкай.

4.6. Карыстацца мабільным тэлефонам у зоне абслугоўвання чытачоў, а таксама з мэтай відэаздымання і фатаграфавання дакументаў з фондаў бібліятэкі.

  1. Для рэгістрацыі ў якасці карыстальніка бібліятэкай грамадзянін павінен прад’явіць пашпарт. Паведаміць неабходныя звесткі для запаўнення чытацкага фармуляра, азнаёміцца з правіламі карыстання бібліятэкай і пацвердзіць згоду на іх выкананне асабістым подпісам на фармуляры чытача.
  1. Фармуляр чытача запаўняецца ў ручным ці аўтаматызаваным рэжыме супрацоўнікам бібліятэкі ў прысутнасці карыстальніка.
  1. Дзеці і падлеткі да 16 гадоў запісваюцца ў бібліятэку на аснове дакументаў, якія прадстаўляюць іх бацькі, ці асобы, якія іх замяняюць.
  1. Карыстальнікі, якія страцілі кнігі, іншыя творы друку і матэрыялы з фондаў бібліятэк, або нанеслі ім шкоду, павінны замяніць іх адпаведна такімі ж творамі друку і матэрыяламі. Магчыма замена дакументаў іншымі, прызнанымі бібліятэкай раўназначнымі.
  1. Карыстальнікі бібліятэкі, якія нанеслі шкоду маёмасці бібліятэкі (камп’ютэры, аргтэхніка, мэбля, электраабсталяванне і інш.), кампенсуюць нанесены ўрон у адпаведнасці з заканадаўствам РБ.
  1. Карыстальнікам бібліятэкі, якія парушылі тэрмін карыстання дакументамі з фондаў бібліятэкі, наступная выдача дакументаў спыняецца да поўнага ўзаемаразліку.

Метки: , , , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий