Цеплыня душы ў звычайных рэчах

6 кастрычніка Ліноўская сельская бібліятэка разам з вучнямі Ліноўскай сярэдняй школы адправіліся ў падарожжа ў краіну народнага мастацтва “Цеплыня душы ў звычайных рэчах”. У час падарожжа прысутныя пазнаёміліся з такімі відамі народнага мастацтва, як: ткацтва, разьба па дрэву, ганчарства, саломапляценне, лозапляценне, выцінанка, роспіс па шклу, роспіс пісанак. Яшчэ дзеці даведаліся пра ціквыя музеі народнага мастацтва: “Бездзежскі фартушок”, музей яйка, музей слуцкіх паясоў. Распавялі ім і пра народных  майстроў Пружаншчыны. На працягу ўсяго мерапрыемства дэманстравалася электронная прэзентацыя. У завяршэнне падарожжа звярнулі ўвагу прысутных на кніжную выставу “Цеплыня душы ў звычайных рэчах”.

Магчыма, што пасля знаёмства  з гэтымі відамі народнага мастацтва, удзельнікам нашага падарожжа захочацца стварыць нешта падобнае, а можа, нават гэта стане іх  хобі.

Антончык Алена Мікалаеўна (загадчыца Ліноўскай СБ)

 

Метки: , , , , , , , , , , , , , , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий