Сялянская энцыклапедыя ў творах Мікалая Тарасюка

25 мая ў Ліноўскай сельская бібліятэцы прайшла краязнаўчая арт-гадзіна «Сялянская энцыклапедыя ў творах Мікалая Тарасюка». Спачатку прысутныя пазнаёміліся з творчасцю народнага майстра Беларусі Мікалая Васільевіча Тарасюка, які доўгі час быў адзіным жыхаром вёскі Стойлы, а затым з кнігай “Сялянская энцыклапедыя ў творах Мікалая Тарасюка”, аўтар і ўкладальнік тэкста якой Вольга Лабачэўская. На працягу краязнаўчай арт-гадзіны былі паказаны ўрыўкі з дакументальных фільмаў пра Мікалая Тарасюка, а таксама фотаздымкі яго работ.

Мікалай Васільевіч сваімі работамі паказаў, што самае галоўнае гэта не забываць сваю гісторыю, помніць адкуль мы выйшлі. Усе мы родам з вёскі, калі не мы там нарадзіліся, то нашы бацькі ці бабулі з дзядулямі.

А.М. Антончык (загадчыца Ліноўскай СБ)

Метки: , , , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий