6 красавіка наведвальнікі Ліноўскай сельскай бібліятэкі выправіліся ў вандроўку на біблія-таксі па “Любімых месцах аграгарадка Лінова”. Перш чым адправіцца ў падарожжа ўзгадалі гісторыю аграгарадка, а далей наведалі такія прыпынкі як: “Орган улады аграгарадка”, “Сельская гаспадарка”, “Краіна здароўя”, “Светлы дом маленства”, “Планета ведаў”, “Мяжа растанняў і сустрэч”, “Лес – наша багацце”, “Цудоўнае мастацтва”, “Адпачынак для душы”, “Кніжны дом”.
На ўсіх гэтых прыпынках дзеці пазнаёміліся з гісторыяй кожнай арганізацыі. Жыццё не спыняецца на месцы, а будучаму пакаленню трэба ведаць гісторыю, шанаваць яе, а таксама ствараць прыгажосць аграгарадка, каб нашы нашчадкі маглі заўсёды ганарыцца сваёй маленькай радзімай.
А.М. Антончык (загадчыца Ліноўскай СБ)