Чалавек-легенда

1 верасня ў чытальнай зале Раённай дзіцячай бібліятэкі вучням 8-х класаў СШ№3 і 5-х класаў СШ№1 была праведзена прэзентацыя кніжнай выставы-віктарыны “Чалавек-легенда”, прысвечаная 500-годдзю выдання першай беларускай кнігі Францыскам Скарынам.

Школьнікі пазнаёміліся з літаратурай пра Ф. Скарыну, адказалі на пытанні віктарыны, паглядзелі відэасюжэт пра першадрукара.  На адной з паліц было прадстаўлена пяро з паперы. Дзецям прапанавалі ўзяць яго і паспрабаваць што-небудзь напісаць, каб адчуць атмасферу скарынаўскай эпохі, калі кнігі пісалі пяром. Больш актыўныя  ўдзельнікі віктарыны і гульні атрымалі прызы.

Макарэвіч Іна Васільеўна (бібліятэкар РДБ)

Метки: , , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий