Дзень ведаў у бібліятэцы

1 верасня ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма для вучняў СШ №1 і гімназіі была прведзена інфармацыйна-пазнавальная гадзіна «У кнігах пакінуў памяць сваю», прысвечаная жыццядзейнасці Францыска Скарыны. У 2017 годзе наша краіна адзначае вялікую дату — 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. І гэты юбілей звязаны з дзейнасцю славутага Францыска Скарыны — самага яркага і найбольш вядомага творца беларускай культуры эпохі Адраджэння.

На мерапрыемстве прысутныя даведаліся аб складаным жыццёвым шляху беларускага першадрукара і аб яго бліскучых дасягненнях у сферы кнігадрукавання.

Кумакова В.В.

Метки: , , , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий