Увага! Навінка!

Кірыл Стаселька «Marginalis»

Насычаны і захапляльны філасофскі раман, дзеянне якога ахоплівае больш за чатырыста гадоў, паўтары сотні персанажаў і дзясяткі краін. Гэта пазл з мноства сюжэтных ліній, філасофскіх ды псіхалагічных матываў, якія складаюцца ў адно цэлае.

Падзеі ў рамане разгортваюцца вакол уладальнікаў старажытнай загадкавай кнігі. У пошуках сябе і свайго «я» героі рамана прыходзяць да разумення, што часам не меншае значэнне мае тое, што знаходзіцца на палях — па-за цэнтрам, па-за межамі. Па-за межамі гісторыі, жыцця, увагі…

Сяргей Пляскач «Шоу працягваецца»

Сучасная беларуская правінцыя. Начальства па-ранейшаму практыкуе савецкія метады кіравання: імкнецца кантраляваць не толькі ўсе сферы грамадскага жыцця, але і кожнага чалавека асобна. Расчараваны беспрацоўны настаўнік Мірановіч жадае толькі, каб яго не заўважалі і не перашкаджалі корпацца ў бульбе. І, натуральна, менавіта ён апынаецца ў эпіцэнтры падзей.

Таіса Супрановіч «Халодны дзень і цёплы вечар»

У зборнік увайшлі аповесці і апавяданні пісьменніцы, у якіх расказваецца пра розныя жаночыя лёсы, пра шчаслівыя і няшчаслівыя шлюбы і адносіны ў сям`і. 

 

 

 

Паважаныя чытачы, кнігі чакаюць вас у Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма

Кумакова В.В.

Метки: , , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий