Чытачы некалькіх пакаленняў ведаюць творы вядомага пісьменніка Эдуарда Успенскага. Ён нарадзіўся ў 1937 г. У 1961 г. закончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут. Больш 40 гадоў яго кнізе “Дзядзя Фёдар, пёс і кот”. Яна пра тое, як адзін хлопчык пазваў жыць да сябе ката, а бацькі не дазволілі. І хлопчык з катом паехаў у вёску.
Нядаўна ў раённай дзіцячай бібліятэцы адбылася літаратурная гульня, прысвечаная гэтай папулярнай кнізе. Яе дапаўняла электронная прэзентацыя. На мерапрыемства сабраліся дзеці — удзельнікі конкурсу “Летам з кнігай я сябрую” і іх бацькі, якія добра ведалі гэты твор.
Падчас сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі адказалі на пытанні віктарын “Адгадай героя па апісанню”, “Хто аўтар гэтых пісем?”, разгадалі красворд, прысвечаны героям гэтай вясёлай кнігі. А яшчэ яны ў думках пабывалі ў в. Прастаквашына, дзе вырас вялікі ўраджай гародніны і садавіны, і прынялі ўдзел у конкурсе “Вызначы на смак”. І закончылася падарожжа да любімых герояў песняй “Блакітны вагон”, словы якой таксама напісаў Эдуард Успенскі. Мы ўдзячны ўсім дзецям-удзельнікам конкурсу, а таксама іх бацькам, якія прывіваюць любоў да кнігі і чытання.
Іна Макарэвіч

