29 верасня ў Раённай дзіцячай бібліятэцы вучні 4 “Б” класа Гімназіі здейснілі літаратурную вандроўку па кнізе Раісы Баравіковай “Галенчыны “Я”, альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў”. Хлопчыкі і дзяўчынкі завіталі на планету “Блакітная Зорка” і пазнаёміліся з Галенкай. Яны намалявалі яе партрэт, пагулялі ў гульні, паслухалі шмат цікавых гісторый, якія расказала дзяўчынка.
Напрыканцы дзеці падрыхтавалі падарунак для Галенкі і перадалі яго на “Блакітную Зорку”. Аповесть Р. Баравіковай “Галенчыны “Я”, альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў” вельмі спадабалася вучням, і яны ўзялі пачытаць дахаты і іншыя яе творы.
Дзімітруковіч Вольга Фёдараўна (загадчыца РДБ)