Літаратурная гасцёўня “Сустрэча”
Літаратурная гасцёўня “Сустрэча” – працуе з 1992 года. Яе госці – знакамітыя пісьменнікі, барды, таленавітыя землякі. Тут праходзяць прэзентацыі новых кніг, літаратурна-музычныя вечарыны з удзелам творчых людзей. Кожная сустрэча ў гасцёўні – крок у прыгожае, у свет літаратуры і мастацтва. Яны адбываюцца 1 раз у два месяцы. Сачыце за рэкламай у газеце “Раённыя будні”.
Кіраўнік гасцёўні – бібліятэкар 1 катэгорыі Кетрык Інеса Аляксандраўна
Клуб для жанчын “Сяброўка”
Клуб для жанчын “Сяброўка” – створаны ў 2006 годзе. Тэматыка сустрэч самая разнастайная – аб усім цікавым, акрамя палітыкі: парады доктара і псіхолага, юрыста і мадэльера, дэманстрацыя асабістага майстэрства, узаемаабмен вопытам, сумесныя святы, экскурсіі, вясёлыя гульні і конкурсы. Запрашаем жанчын усіх узростаў і прафесій у апошнюю нядзелю месяца.
Кіраўнік клуба – бібліятэкар 1 катэгорыі Антаноўская Іна Мікалаеўна
Дэвіз клуба: “Возраст – это не помеха,
Больше бы веселья, смеха,
О болячках ты не ной
Веселись, пляши и пой”
Клуб для моладзі “Вытокі”
Клуб для моладзі “Вытокі” – арганізаваны ў 2003 годзе. Тут можна гаварыць аб усім, што хвалюе маладых: аб жыцці вялікіх людзей, філасофіі і рэлігіі, мастацтве і прыродзе. Часты госць клуба – святар Сабора Аляксандра Неўскага айцец Георгій (Арабей). Пасяджэнні клуба праходзяць кожны другі аўторак месяца.
Кіраўнік клуба – бібліятэкар І катэгорыі Фядотава Алена Іванаўна
Дэвіз клуба: “Если путь твой
К познанию мира ведет –
Как бы ни был он долог и труден –
Вперед!”
Фирдоуси