5 сакавіка ў цэнтральную раённую бібліятэку імя М. Засіма завіталі госці з грамадскага аб’яднання «Белорусский союз женщин». Яны наведалі выставу карцін Вольгі Гумен «Бліскучыя фарбы», якія выкананы ў тэхніцы алмазнай мазаікі, а таксама адпачылі на музычнай вечарыне «Спеў пра Беларусь», прысвечанай творчасці Юліі Быкавай і Яўгена Алейніка.
Яна – спявачка і аўтар тэкстаў песень, прычым не толькі тых, што выконвае сама. Ён – прадзюсар і кампазітар, які таксама піша для іншых артыстаў. І асабліва шмат гэтым тандэмам напісана пра Беларусь – вялікую і малую.
На вечарыне вядучыя распавядалі аб жыцці і творчасці таленавітай маладой пары. Прагучала шмат песень у выкананні самой Юліі Быкавай і зорак беларускай эстрады. Прысутныя з вялікім задавальненнем паслухалі такія прыгожыя, пранікненыя і кранальныя песні.
Кумакова В.В.