«Не шкадуй таго, што ўжо прайшло.
Бо не вернеш і не перайначыш.
Ты жыві, як лёсам ужо пайшло,
Будзе добра ўсё, ты хутка сам адзначыш…»
3 сакавіка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма прайшла творчая сустрэча з мясцовай паэткай Нінай Васільеўнай Дыдышка.
У сэрцы яе заўседы жыве паэзія, жаданне тварыць, любіць жыцце. На працягу ўсёй сустрэчы гучалі вершы Ніны Васільеўны рознай тэматыкі: аб родным куточку, аб каханні, пра вайну і пра самых блізкіх і родных людзях (дзецях і ўнуках); гучалі музычныя падарункі, якія падрыхтавалі госці мерапрыемства: у выкананні хора ветэранаў «Чырвоны гваздзік» пад кіраўніцтвам Святланы Машкала прагучалі беларускія народныя песні, вучні СШ №5 артыстычна выканалі народная песню «Мікіта, а вучань дзіцячай школы мастацтваў імя Р. Шырмы Кумакоў Максім сыграў на скрыпцы “Мелодию” Сяргея Аксакава.
Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы.