З благаслаўленнем дзень сустрэну новы

26 ліпеня ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма прайшоў вечар-сустрэча «З благаслаўленнем дзень сустрэну новы», прысвечаны юбілею пісьменніцы з Пружан Ніны Васільеўны Дыдышка. Гэтая цудоўная жанчына на сённяшні момант выпусціла ўжо некалькі зборнікаў паэзіі, а ў гэтым годзе была надрукавана яе чарговая кніжка пад назвай «Музы». Гэта зборнік аповедаў аб гістарычных асобах — жанчынах, якія аказалі свой уплыў на жыццё знакамітых творцаў.

На мерапрыемстве прагучалі вершы Ніны Васільеўны ў выкананні супрацоўнікаў ЦРБ (Гуторкіна Т. Р., Фядотава А. І., Аліфер Т. В.). А сама пісьменніца нават заспявала. Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы. 

Да вечарыны была падрыхтавана выстава «На свет гляджу спакойна і ўпэйнена…» (аўтар: Ільяшэвіч А. С.)

Кумакова В. В.

 

 

 

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий