Сэрцам роднай мовы краніся

Сэрцам роднай мовы краніся

22 лютага ў Сухопольскай сельскай бібліятэцы прайшло экспрэс-падарожжа “Сэрцам роднай мовы краніся”. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. Юныя карыстальнікі дакрануліся да крыніц беларускай мовы, народнай творчасці. Пазнаёміліся з вершамі, казкамі, апавяданнямі беларускамоўных аўтараў. Успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і прыкметы, жарты і лічылкі. Усё гэта суправаджалася кароткімі гістарычнымі даведкамі, выказваннямі і вершамі беларускіх пісьменнікаў пра беларускую мову. Была арганізавана літаратурная выстава “Прыгарніся да роднага слова”.

Глушко Таццяна Георгіеўна (бібліятэкар Сухопальскай сельскай бібліятэкі)

Добавить комментарий Отменить ответ

Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.