6 снежня ў раённай дзіцячай бібліятэцы імя А. Лось прайшло дзіцячае свята «Які гэта цуд — мова мая родная» для вучняў 4-х класаў гімназіі. Пачала мерапрыемства бібліятэкар з падання паводле твора А. Вольскага «Роднае слова». З яго вучні даведаліся, што не заўсёды беларускую мову прымалі і паважалі. Вершы пра мову і песні, якія гучалі на свяце, не пакінулі дзяцей абыякавымі і яны згадзіліся, што наша мова вельмі прыгожая і мілагучная.
І толькі той можа звацца беларусам, хто ведае сваю родную мову. А яшчэ на свяце вучні гулялі ў гульні «Перакладчыкі», «Калі ласка», адгадвалі загадкі-жарты і ўспаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі. Час прайшоў карысна і весела.
бібліятэкар РДБ: Куцюк Н. М.