Спадчына Алеся Якімовіча

26 студзеня ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшло пасяджэнне літаратурнага клуба “Светлячок”. На літаратурную гадзіну “Спадчына Алеся Якімовіча” былі запрошаны вучні 3-5 класаў Ліноўскай сярэдняй школы. На мерапрыемстве прысутныя пазнаёміліся з творамі пісьменніка, пачулі беларускія народныя казкі ў яго апрацоўцы, адказалі на пытанні прапанаванай віктарыны. Разнастаілі літаратурную гадзіну вучні Ліноўскай дзіцячай школы мастацтва сваімі беларускімі народнымі найгрышамі.

Напрыканцы літаратурнай гадзіны вядучыя звярнулі ўвагу прысутных на кніжную паліцу “Сакрэты шчасця, або выхаванне літаратурай”, якая была падрыхтавана да юбілею Алеся Якімовіча.

А.М. Антончык (загадчыца Ліноўскай СБ)

Метки: , , , , , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий