Да 110-годдзя Міколы Засіма супрацоўнік раённай дзіцячай бібліятэкі імя Алены Лось правяла ў СШ №4 для ўдзельнікаў падлеткавага клуба «Дэльфін» гадзіну мужнасці і патрыятызму «Паэт і змагар Мікола Засім». Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з жыццём і творчай біяграфіяй паэта-земляка. Вучні прачыталі яго вершы. Для замацавання матэрыялу правялі віктарыну, прысвечаную творчасці М. Засіма.
Дзімітруковіч Вольга Фёдараўна (загадчыца РДБ імя А. Лось)