Летнія прыгоды пачаліся!

У чэрвені бібліятэкары Шарашэўскай гарпасялковай бібліятэкі для дзяцей падрыхтавалі і правялі свята літаратурных задавальненняў “Летние чтения — сказочные приключения” і ўрок бяспекі з элементамі тэатралізацыі “Это важно знать”. Літаратурнае свята запрасіла дзяцей удзельнічаць у летнім чытацкім конкурсе і прапанавала падарожжа па казках. Удзельнікі мерапрыемства гулялі ў літаратурныя гульні, складалі казкі, шпацыравалі па тэатральнай сцяжынцы, паглядзелі прэзентацыю “Па старонках любімых казак».

         Урок бяспекі запрасіў дзяцей у краіну Правіл Бяспекі, дзе яны сустрэліся з Чырвонай Шапачкай. Разам з гераіняй казкі хлопчыкі і дзяўчынкі разгадвалі загадкі, гулялі ў рыфмы, пасябравалі са светлафорам. Даспадобы прыйшліся прысутным мініяцюры “Я однажды потерялся” і “Доктор Айболит”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кніжнай выставай, дзе сабраліся не толькі кнігі па бяспецы жыццядзейнасці, але і мастацкія творы з рознымі надвычайнымі сітуацыямі.

Фасевіч Вольга Уладзіміраўна (бібліятэкар Шарашэўскай Гпб)

Метки: , , , , , , , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий