Гучы, родная мова!

Вы паслухайце родную мову: 
Жаўруковаю песняй звініць… 
Колькі фарбаў, адценняў у слове! 
Як пявуча ліецца-гучыць! 

17 лютага Ліноўская сельская бібліятэка і Ліноўскі сельскі дом культуры запрасілі на літаратурны вечар “Гучы, родная мова!”. Мова – душа народа,  плён  працы многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця народа, наш галоўны нацыянальны скарб. Сёння яна — абароненая  заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, што знаходзяцца на парозе знікнення.

Вядучыя распавялі прысутным, як складаўся лёс нашай беларускай мовы. На працягу ўсяго літаратурнага вечара гучалі вершы пра родную мову ў выкананні ўдзельнікаў літаратурна-тэатральнага гуртка “Светлячок”. Аздоблен вечар быў і беларускімі песнямі ў выканнанні ўдзельнікаў гурткоў “Радуга” і “Фантазёры”. На прыканцы прысутным загадалі беларускія загадкі, прапанавалі ўспомніць беларускія народныя казкі, а таксама прыказкі і прымаўкі. Звярнулі іх увагу і на кніжную выставу “Святло роднай мовы”.

Антончык Алена Мікалаеўна (загадчыца Ліноўскай сельскай бібліятэцы)

 

Метки: , , , , , , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий