9 мая супрацоўнікі Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Засіма ў гарадскім парку прадставілі выставу «Ваша Перамога — наша памяць», на якой акрамя мастацкіх кніг, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне была і ваенная атрыбутыка. Усе жадаючыя мелі магчымаць сфатаграфавацца ў ваеннай касцы ці ў шлеме танкіста.
Побач з выставай стаяла «Сцяна памяці», дзе былі размешчаны фотаздымкі і інфармацыя аб воінах-земляках, якія змагаліся на розных франтах вайны і пераможцамі вярнуліся дамоў. Акрамя гэтага бібліятэкары правялі акцыю «Верш з канверта». Наведвальнікі выставы выбіралі канверт і зачытвалі верш, напісаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. За што і атрымоўвалі падарункі.
Увогуле шмат людзей зацікавіла, як сама выстава, так і акцыя. Людзі з вялікім задавальненнем фатаграфаваліся і чыталі вершы.
А ствараў патрэбны настрой хор ветэранаў «Чырвоны гваздзік» (пад кіраўніцтвам С.А. Машкала).
Кумакова В.В.