21 кастрычніка ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшла гутарка “Вада-вадзіца, Божая памочніца”. Прысутныя яшчэ раз упэўніліся, што без вады нельга пражыць. Пачулі цікавую легенду аб “мёртвай” і “жывой” вадзе. Даведаліся, што крынічную ваду яшчэ называюць святой, якая лечыць розныя хваробы. Што ля такіх крыніц на тэрыторыі Беларусі ствараюцца каплічкі і многія паломнікі прыносяць у ахвяру такім крыніцам кветкі, самаробныя стужкі, ручнікі. На прыканцы гутаркі была праведзена для прысутных невялічкая віктарына.
Антончык Алена Мікалаеўна (загадчыца Ліноўскай СБ)