«Я ўсё спазнаў…»

«Я ўсе спазнаў: і радасці, і гора,

Я з сотні рэк пакаштаваў вады,

І ноч у ноч мне сніўся светлы горад

І не даваў спакою ўсе гады».

Радкі гэтага верша належаць беларускаму пісьменніку, паэту Сяргею Грахоўскаму. 19 красавіка ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма прайшоў вечар-партрэт, прысвечаны яму. Вядучыя распавялі аб нялёгкім жыццёвым шляху паэта. Гучалі яго вершы.

У заключэнні выступіла Ніна Васільеўна Дыдышка, якая распавяла аб сваёй сустрэчы з С. Грахоўскім у 1967 годзе. Ён прыязджаў у Брэсцкі педагагічны універсітэт, дзе Ніна Васільеўна тады вучылася.

Кумакова В.В.

Метки: , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий