Беларускі першадрукар

У 2017 г. наша краіна адзначае вялікую дату — 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.
Гэты юбілей звязаны з дзейнасцю нашага славутага суайчынніка Францыска Скарыны — самага яркага і найбольш вядомага творца беларускай культуры эпохі Адраджэння.

У сувязі з гэтым 1 верасня ў Раённай дзіцячай бібліятэцы была праведзена літаратурна-інфармацыйная гадзіна «Беларускі першадрукар» для вучняў 5-7 класаў Гімназіі. На мерапрыемстве дзеці ўспомнілі гісторыю рукапіснай кнігі. Даведаліся пра жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны. Паглядзелі ўрыўкі з фільма Барыса Сцяпанава «Я, Францыск Скарына» .

Куцюк Наталля Мікалаеўна (бібліятэкар РДБ)

Метки: , , , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий