Сімвалы нашай дзяржавы

Для вучняў 5-х класаў Гімназіі ў Раённай дзіцячай бібліятэцы імя А. Лось прайшла пазнавальная гадзіна “Сімвалы нашай дзяржавы”, прысвечаная Дню беларускага герба і сцяга, які  адзначаўся 13 мая.  Падчас мерапрыемства дзецям растлумачылі значэнне колераў і арнамента беларускага сцяга, пазнаёмілі з гербамі абласных гарадоў Рэспублікі Беларусь і  гісторыяй герба г. Пружаны. На прыканцы сустрэчы праспявалі беларускі гімн.

Куцюк Наталля Мікалаеўна (бібліятэкар РДБ імя А. Лось)

Метки: , , , , , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий