Пад Крыжам Жыватворным

7 лютага Ліноўская сельская бібліятэка правяла духоўна-інфармацыйную гадзіну “Пад Крыжам Жыватворным”. На мерапрыемстве гаворка ішла пра Свята-Крыжа-Узвіжанскую царкву вёскі Аранчыцы. Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй царквы, як яна будавалася, хто служыў у ёй на працягу яе існавання, якія дакументы захаваліся. Дапоўніў расказ пра гісторыю царквы яе настаяцель айцец Валерый. Прысутным на мерапрыемстве ён паказаў і некаторыя дакументы, якія знаходзяцца ў царкоўным архіве. На працягу ўсяго аповеда пра храм дэманстраваліся слайды.

Антончык Алена Мікалаеўна (загадчыца Ліноўскай СБ)

Метки: , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий