19 чэрвеня Шаняўская сельская бібліятэка запрасіла дзяцей на прэзентацыю “Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава”- да 95-годдзя пісьменніка.
Сваёй мэтай бібліятэкар ставіла ўзнавіць і пашырыць веды вучняў пра жыццё і творчасць Васіля Быкава, спрыяць зацікаўленасці да творчасці пісьменніка, фарміраваць адносіны да вайны як да самай злачыннай, антычалавечай з’явы ў свеце, стварыць умовы для выхавання патрыятызму, гуманізму.
Чэчка Н.У. (бібліятэкар Шаняўской СБ)