3 мая ў раённай дзіцячай бібліятэцы імя Алены Лось адбыўся ўрок мужнасці «Вялікая Айчынная вайна на Пружаншчыне» для 6-ых класаў гімназіі. На працягу ўсяго мерапрыемства вучні даведаліся пра першыя дні вайны на Пружанкай зямлі. У складанай абстаноўцы зараджаўся і рос патрыятычны рух падпольшчыкаў і ствараліся партызанскія лагеры.
Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб героях сваёй маленькай радзімы. Паглядзелі відэасюжэты «Хэльдэн», «Шчаслівы май»,»Ветэран». У канцы мерапрыемства дзецям было прапанавана адказаць на пытанні віктарыны.
Бульц Н.А. (бібліятэкар РДБ імя А Лось)