Слухаць сэрца і быць сабой

літаратурна-музычная кампазіцыя

/ відэаролік “Ты прекрасная нежная женщина” (верш Э. Асадова) /

Вяд. 1. Жанчына – гэта сонца. Лашчыць святлом, якое льецца з сэрца, усміхаецца хмурнаму суседу і сустрэчным мінакам. Смяецца ўслед аўтобусу, які з’ехаў і танчыць пад вясновым дажджом, нешта напявае.

Вяд. 2. Жанчына – гэта космас. Бязмежны Сусвет, вывучаны ўздоўж і папярок, але так і не разгаданы. І толькі ў свеце жанчыны могуць кружыцца вакол планеты Творчасць і планеты Хатніх спраў, планеты Сям’я і Кар’ера. Таму што яна – Космас.

Вяд. 1. І гераіні нашага аповеду такія ж розныя, пераменлівыя і шматаблічныя. Нашы суайчынніцы, якія прысвяцілі сябе творчасці. Жанчыны, якія паслухалі сваё сэрца і вырашылі быць сабой.

Вяд. 2. Яе фільмы падобныя на візуальны дзённік, прыцягваюць сваёй шчырасцю і лірычнасцю. Рэжысёр дакументальных фільмаў, якія займаюць прызавыя месцы на розных кінафестывалях, заснавальнік студыі паэтычнага кіно “София”, паэтка і філантроп Любоў Бітно.

Вяд. 1. Яе паступленне ў Акадэмію мастацтваў, як гаворыць яна сама, было азартнай авантурай. Калі Любоў Бітно прыняла гэтае рашэнне, быў ужо май месяц і яна зусім не паспявала толкам падрыхтавацца. Але ёй пашанцавала. Нейкім цудам яна паступіла.

Вяд. 2. Пачаўшы вывучаць кіно, Любоў Бітно зразумела, што яна там, дзе і павінна быць. У кіно ёсць усё, што яна любіць: музыка, жывапіс, словы, драматургія і тэмпарытм.

Вяд. 1. Першай яе работай стаў фільм “Уроки мастера”. Гэтая карціна – творчы партрэт выкладчыка па тэхніцы прамовы Іллі Львовіча Кургана, была вельмі паспяховай. І гэта дазволіла ёй паверыць у свае сілы і працягваць працаваць.

Вяд. 2. Зараз Любоў Бітно прызнаны рэжысёр, а яшчэ і маці пецярых дзяцей:

“Это очень здорово, радостно – быть матерью пятерых детей, и в этом очень много любви. Такой, для которой даже трудиться не нужно, она дарована как безусловная данность. Каждый ребёнок – это абсолютный чистый дар любви. Поэтому дети – самое главное, что у меня есть”.

Вяд. 1. У 2013 годзе выйшаў фільм Любові Бітно “Мама, я умею летать!”, у якім знялась уся яе сям’я.  У карціне паказаны адзін дзень дзяцінства. З адкрыццяў, перажыванняў, адчуванняў гэтага бясконцага дня, нібы з кінутай у ўрадлівую глебу жмені збожжа, расце цэлае жыццё. Паглядзім невялічкі ўрывак.

/ урывак з фільма “Мама, я умею летать!” (хлопчык гуляе каля сажалкі) /

Чытач. Cлишком много любви

в этом Твоём городе,

Господи, думаю я, слишком много.

Она растворена

в капающем на детские туфельки

розовом мороженом,

в соединении юных рук,

парящем над распластанными

по набережной

тенями велосипедов,

в кокетливой шляпке

над лиловым шифоновым шарфиком –

и в сдержанной шляпе

над шерстяным клетчатым,

в золотом чае в твоих ладонях,

белой чайке над серебряной волной,

карамельных кронах голых

ещё берёз,

в этих глазах,

распахивающихся тебе навстречу так,

будто всю свою жизнь этой самой

негаданной встречи и ждали…

Слишком много любви не бывает,

моя девочка, думаешь Ты –

и до отказа открученный её вентиль

падает с неба на землю,

поднимая первую апрельскую пыль

над сизым в вечерних сумерках

асфальтом.

Вяд. 1. Заслугоўвае ўвагі і яшчэ адзін фільм Любові Бітно, зняты ў 2014 годзе, “Невидимые. Усилие любви”. Фільм распавядае пра людзей, схаваных ад нашых вачэй за бетоннымі сценамі псіханеўралагічных інтэрнатаў, пра інвалідаў, якія ўвесь час маюць патрэбу ў нашай увазе і клопаце, у пасільным удзеле і спачуванні.

Вяд. 2. “Фильм раскрывает проблему преодоления страха перед встречей с особыми людьми и делится богатствами, которые подспудно приобретаются благодаря общению с ними”, — гаворыць Любоў Бітно.

/ урывак з фільма“Невидимые. Усилие любви” (песня) /

Вяд. 1. Нядаўна Любоў Бітно завяршыла працу над сваім новым фільмам “В райском саду тихо идёт дождь”, які расказвае аб сучасных маладых беларускіх паэтах. І рэжысёр лічыць, што гэта пакаленне паэтаў адрозніваецца ад папярэдняга патэнцыялам вольнага дыхання, імкненнем да незалежнасці. І спадзяецца, што гэта пакаленне будзе жыць, сталець і гадаваць наступнае.

Вяд. 2. Як бачым, фільмы Любоў Бітно розныя, але галоўнае ў іх, што яны закранаюць нашы душы і прымушаюць задумацца аб тым якія мы і наша будучыня.

Вяд. 1. Калі ў Любові Бітно пытаюць, што яна можа пажадаць пачыныючым рэжысёрам і тым, хто толькі задумваецца аб гэтай прафесіі, яна адказвае: “Смотрите кино, читайте стихи, слушайте музыку. Я хочу, чтобы вы разобрались в себе и в том, зачем вам кино, чтобы вы точно знали, чего хотите. Нужно внимательно слушать своё сердце и быть собой”.

/ відэакліп “Куплеты Олимпии” (вык. М. Ляўчук) /

Вяд. 2. Салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь і Музычнага дома “Классика” Маргарыта Ляўчук – маладая артыстка, якая раз і назаўжды пакарае сваім талентам, прафесіяналізмам і абаяннем.

Вяд. 1. Яна нарадзілася ў вёсцы Страдзеч Брэсцкай вобласці і з дзяцінства ведала, што будзе спявачкай. Давала канцэрты для сяброў і суседзяў. А асабліва любіла спяваць з дзядулем народныя песні ля печы.

Спачатку Маргарыта бачыла сябе толькі на эстрадзе, але дзесьці на шляху згарнула на дарогу, якая прывяла да опернага тэатра. Аб чым зусім не шкадуе.

Вяд. 2. На 1-м курсе Акадэміі музыкі на адным з конкурсаў Маргарыта Ляўчук выйграла абанемент у Вялікі тэатр і магла хадзіць на ўсе спектаклі без выключэння. Пасля чаго вырашыла:

“В комнате над кроватью я повесила купюру в 100 тысяч белорусских рублей (на ней был изображён как раз наш театр), расписалась на купюре и загадала: хочу работать в Большом, получать сто тысяч за спектакль и раздавать автографы. Вот так я себе и “наколдовала” свою судьбу”.

Вяд. 1. Калі Маргарыта закончыла акадэмію, яна сапраўды пачала спяваць на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. А ў 2017 годзе артыстку запрасілі на расійскі тэлевізійны праект “Большая опера”. Праект, які захапляе ў выдатны свет оперы літаральна ўсіх – і тых, хто звязаны з класічнай музыкай, і тых, хто чуе пра оперу, мабыць, наогул упершыню. І дзякуючы тэлевізійнаму конкурсу, Маргарыту зараз многія ведаюць і пазнаюць на вуліцы.

/ відэакліп “Большая опера 2017. Маргарита Левчук. Белорусская народная песня “Купалiнка” /

Вяд. 2. У 2018 годзе Маргарыта Ляўчук прыняла ўдзел у шматлікіх конкурсах у ЗША, Італіі і Германіі і стала ў некаторых лаурэатам. Артыстка лічыць, што конкурсы вучаць яе не апускаць рук, быць стойкай і ісці далей – да канца! Усё ж такі конкурс – гэта рэальная магчымасць паказаць сябе. І калі Маргарыту пытаюць, як яна вытрымлівае такі рытм жыцця, то яна адказвае: “Главное – постараться всё правильно распределить и относиться ко всему с позитивом. Ведь счастье – в нас самих!”

/ відэапрэзентацыя карцін Вікторыі Ільіной пра гарады /

Вяд. 1. Стыхія — паняцце глыбока асабістае. Мы яе для сябе вызначаем, і яна нас вызначае, накладае адбітак, становіцца фонам нашых уяўленняў і мар. Карціны гродзенскай мастачкі Вікторыі Ільіной даюць магчымасць адчуць любую стыхію — на свой густ. Гарады з карцін Вікторыі Ільіной — гарады для кожнага. Адзінокія хаткі ў абсалютна натурных бязлюдных “дэкарацыях” і жывыя гарадскія вуліцы. Тут расчыненыя вокны дазваляюць нам знаходзіцца на памежжы ўтульнай адзіноты і гучнай весялосці.

Вяд. 2. На многіх карцінах Вікторыі Ільіной – Гродна. Яна нарадзілася, расла і зараз жыве ў гэтым горадзе. Аб сваім родным горадзе Вікторыя гаворыць так: “Пераязджаць ніколі не хацела. Хаця 9 гадоў вучылася ў Мінску: спачатку каледж, пасля акадэмія. І ўсё ж вельмі люблю Гродна з яго завулкамі, паркамі і мастацкімі майстэрнямі”.

Вяд. 1. Вікторыя Ільіна, член Саюза мастакоў, у свой час скончыла аддзяленне станковага жывапісу Беларускай акадэміі мастацтваў. Як і любы знакавы аўтар, удзельнічала ў замежных выставах — у Францыі, Іспаніі, Польшчы, Расіі.

Акрамя таго, творы Вікторыі Ільіной знаходзяцца ў калекцыі Мінскага музея сучаснага выяўленчага мастацтва, у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, у музеі Максіма Багдановіча ў Гродна і ў прыватных калекцыях і галерэях краіны і замежжа.

Вяд. 2. У 2017 годзе персанальная выстава Вікторыі Ільіной адкрылася ў Гродзенскай выставачнай зале. У гэты раз мастачка запрашала гледача прайсці і праехаць дарогамі свайго падарожжа. Чаму менавіта гэту тэму абрала мастачка? Накшталт гэтага Вікторыя гаворыць:

“В дороге время приобретает вкус капучино и цвет сумерек, растворяет прохожих в свете фонарей, запирает на замки личные истории, дремлет на лавочке, поёт на замёрзшем пруду и прыгает в жёлтое окошко. Бывают дороги длинные и до ближайшей груши во дворе. Но удивительно, я знаю, там всегда есть моё сокровенное место”.

Вяд. 1. Майстар вядзе нас праз лес, сцежкай у полі ці па дарозе да хаты. Пры гэтым завастрае погляд на тое, што ў штодзённым жыцці ў спешцы часцей за ўсё не заўважаецца. Прымушае нас агледзецца, здзівіцца. Як змяняецца дзень і прыходзіць цемра, запальваюцца ліхтары і з’яўляюцца зоркі. А потым зноў раніца…

/ відэапрэзентацыя карцін Вікторыі Ільіной “Маё падарожжа” /

Вяд. 2. У творчай біяграфіі Настассі Грыненка часта сустракаецца слова “першая”: першая выпускніца Беларускай акадэміі мастацтваў, якая атрымала дыплом рэжысёра музычнага тэатра; арганізатар першага і пакуль адзінага ў Беларусі прыватнага музычнага тэатра “Территория мюзикла”.

Вяд. 1. Дзяцінства Насця правяла ў ваенным гарадку, у якім тэатра не было. Але ў школе яна разам з аднакласнікамі прыдумлялі сцэнкі і ставілі урыўкі са спектакляў. І ёй гэта вельмі падабалася.

Закончыўшы школу, Насця хацела паступаць на рэжысёра. Але бацькі былі катэгарычна супраць. А яна была яшчэ недастаткова ўпэўненая ў сваіх сілах. Таму паспрабавала забыцца пра мару і пайшла ў Педагагічны інстытут, дзе тады з’явілася новая спецыяльнасць – “Практычны псіхолаг”.

Вяд. 2. Насця добра вучылася, а пасля 3 курса пачала працаваць па спецыяльнасці. Але з кожным днём яна ўсё больш разумела, што займаецца не сваёй справай. І да канца навучання вырашыла, што ўсё ж паспрабуе поспех і падасць дакументы ў Акадэмію мастацтваў. Бацькі не прыйшлі ў захапленне ад такой навіны. Яны шчыра спадзяваліся на тое, што яе задума праваліцца. Але наперакор усяму Насця паступіла.

Вяд. 1. Калі яна вучылася ў Акадэміі мастацтваў, то не толькі знайшла сябе ў прафесіі, але і сустрэла каханне. Дзмітрый Якубовіч вучыўся ў Акадэміі па спецыяльнасці “акцёр музычнага тэатра”. Менавіта любоў да тэатра звязала іх. І з таго моманта яны па жыцці ідуць разам.

/ урывак з мюзікла-аперэты “Собака на сене” (“Настанет день и час” у вык. Дз. Якубовіча) /

Вяд. 2. На 4 курсе ў іх нарадзілася дачка Аня. Імкнучыся сумясціць вучобу, а потым і працу з клопатам аб дачцэ, Насця зразумела:

“Важно не то, сколько времени я провела с ребенком, а что я ему дала. У нас существовала традиция — я всегда читала Ане книжки перед сном, какой бы уставшей ни была. И в те моменты, когда я была дома, старалась максимально уделить внимание дочери. Между игрой с дочкой и мытьем полов я всегда выбирала первое”.

Вяд. 1. З 2000 г. па 2013 г. Насця разам з мужам працавала ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры, на сцэне якога яна паставіла больш за дваццаць спектакляў і канцэртных праграм.

/ урывак з мюзікла “Обыкновенное чудо” (песня Міністра-адміністратара ў вык. Дз. Якубовіча) /

Вяд. 2. Дзякуючы сумеснай працы ў трох спектаклях з кампазітарам Генадзем Гладковым, у Насці ўзнікла ідэя стварыць свой уласны музычны тэатр.

/ урывак з тэлеперадачы “Калейдоскоп” (Н. Грыненка расказвае аб стварэнні тэатра) /

Вяд. 1. З 2012 года Насця стала рэжысёрам-пастаноўшчыкам у Тэатры Генадзя Гладкова “Территория мюзикла”, а Дзмітрый Якубовіч кіраўніком, харэографам і вядучым акцёрам.

Зараз у рэпертуары тэатра: спектаклі на музыку Генадзя Гладкова “Иохим Лис — детектив с дипломом”, “Сватовство гусара”, “Собака на сене” и “12 стульев”. Акрамя таго, у творчым багажы калектыву — тэатралізаваныя канцэртныя праграмы рознай тэматыкі, якія ўключаюць хіты з брадвейскіх мюзіклаў, класічных аперэт, шлягеры з кінафільмаў, “залаты” фонд айчыннай і сусветнай эстрады.

/ урывак з мюзікла-аперэты “Собака на сене” (“Советы Тристана” у вык. А. Кілеса) /

Вяд. 2. Мінулы, 2018, год для тэатра стаў знамянальным. Першы юбілей — 5 гадоў, доўгачаканая ліцэнзійная пастаноўка, і пад завяршэнне года ўзрушаючая навіна — брадвейскі мюзікл Браяна Йоркі і Тома Кіта “Недалёка ад нормы” у пастаноўцы Настассі Грыненка ўдастоены Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі “Лепшы спектакль у жанры аперэта, музычная камедыя, мюзікл”.

Вяд. 1. Гэта асаблівая падзея важная не толькі для тэатра, а і для Насці Грыненка, як рэжысера. Яна правільна выбрала свой шлях і ўпэўнена ідзе па ім.

/ відэаролік “Дни недели” (верш чытае Н. Грыненка) /

Вяд. 2. Кіпучай энергіі і разнастайнасці сферы інтарэсаў Веранікі Сердзюк нельга не захапляцца. Ініцыятар стварэння і старшыня грамадскага дабрачыннага аб’яднання “Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства “Матуля”. Дзейная жонка протаіерэя Паўла Сердзюка, настаяцеля прыходу храма свяціцеля Мікалая Японскага ў Мінску. Аўтар кнігі “Непраздные рассказы”. А яшчэ – шчаслівая мама пецярых дзяцей!

Вяд. 1. Вераніка нарадзілася 27 сакавіка 1979 года. Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, магістр гуманітарных навук.

Са сваім будучым мужам Паўлам Вераніка пазнаёмілася яшчэ ў дзяцінстве:

“Своего будущего супруга я впервые увидела в 11 лет в роли Остапа Бендера. Мой папа тогда работал педагогом-организатором и проводил какой-то творческий конкурс. И вот Павел вышел и спел: “А я не плачу, и не рыдаю…”. Было ему 15 лет, и мне он показался таким красивым! Потом мы потерялись, хоть и жили в соседних домах. Оказывается, он служил в армии. Накануне выпускного бала в женской гимназии я искала кавалера для танцев и попросила Павла. Оттанцевали мы тогда все бальные танцы, подружились, встречались пять лет, пока учились, потом поженились”.

Вяд. 2. Пасля нараджэння першага дзіцяці да Веранікі прыйшла думка стварыць цэнтр “Матуля”, які дапаможа жанчынам адчуць шчасце мацярынства.

/ урывак з тэлеперадачы “Православная мама и жена за рамками стереотипов с Вероникой Сердюк” (аб цэнтры “Матуля”) /

Вяд. 1. Зараз грамадскае дабрачыннае аб’яднанне “Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства “Матуля” ужо шмат гадоў праводзіць передабортное кансультаванне ў паліклініках Мінска, арганізуе навучальныя семінары для спецыялістаў з усёй рэспублікі, аказвае ўсебаковую падтрымку жанчынам у крызіснай сітуацыі і вядзе прафілактычную працу з моладдзю ва ўстановах адукацыі Мінска і Мінскай вобласці.

Вяд. 2. За працу цэнтра “Матуля” у 2019 годзе матушка Вераніка Сердзюк стала лаўрэатам Каляднай прэміі Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла”.

Вяд. 1. У 2009 годзе пабачыла свет кніга Веранікі Сердзюк “Непраздные рассказы”. Кніга атрымалася вельмі жывая, шчырая, лаканічная. Чытаецца на адным дыханні. Вераніка дзеліцца з чытачом вытрымкамі з дзённіка сваёй апошняй цяжарнасці і родаў.

Чытач. Время притормозило, разбухло

Натянулось и прорвалось

В новое русло.

И я по нему потекла с этим ребенком.

Пусть за окном громыхает

Пусть сын и дочь ожидают

Меня где-то там.

Здесь и сейчас у меня

Сотворилась новая жизнь

И эту новую ноту мою

Я взяла и пою.

Вяд. 2. Відаць, што ўсё, пра што яна піша, прапушчана праз сябе і глыбока прапрацавана. Вераніка дзеліцца сакрэтамі шчаслівага мацярынства і ў той жа час шчыра распавядае пра свае праблемы, не выстаўляючы сябе нейкім гуру натуральнага бацькоўства. У тэорыі мы ўсе добра падкаваныя, а вось калі гаворка даходзіць да практыкі, тут многае адсейваецца і пераасэнсоўваецца. Паслухаем невялічкае апавяданне з гэтай кнігі “Подарок”.

Чытач. “Елка уже стоит в зале, поблескивает дождиком, благоухает лесной свежестью. Накануне, накупив с десяток тестов и сладостно убедившись на каждом “вы беременны!”, кладу их мужу в подарок — в новые теплые носки. А пусть теперь побегает многодетный папа…

Но муж меня раскалывает еще до курантов и брызг шампанского: я прихожу из магазина с кипой журналов для беременных и, пренебрегая готовкой постных салатиков, сажусь их листать. Мой дорогой, оказывается, стоит у меня за спиной и соображает, прищурив глаз. Слезы, объятья, заверения в вечной любви. Муж припоминает, как я в прошлый раз положила ему тест в книгу «Здравствуй, малыш!» и вручила почитать в дальнюю поездку, как он нехотя ее раскрыл на третий день и выронил заветную палочку с двумя полосками.

А в первый раз, узнав о совершившейся беременности, муж от счастья полез на колокольню и звонил, пока батюшка его не позвал начинать задерживающуюся службу”. (“Подарок” апавяданне з кнігі В. Сердзюк)

Вяд. 1. Выхоўваць пецярых дзяцей — вялікая праца, але Вераніка з мужам імкнуцца кожнае дзіця развіваць згодна з яго інтарэсамі і схільнасцямі.

Калі Вераніку Сердзюк пытаюць, наколькі бацькі патрэбны накіроўваць сваіх дзяцей, яна адказвае: “Бог создал человека свободным, и мы в состоянии принять свободу наших детей. У каждого человека свой путь. Задача родителей, даже с точки зрения религии, воспитать у детей нравственность и соблюдение моральных норм”.

Вяд. 2. Вось такія нашы гераіні – адважныя, непахісныя. Яны не сумняваюцца і ідуць да сваёй мэты. Заўсёды слухайце сваё сэрца і вы знойдзіце справу сваёй мары.

/ відэакліп “Женщине” (вык. В. Сколаў і Н. Сколава) /

Складальнік: намеснік дырэктара ДУК “Пружанская ЦБС” Кумакова В.В.

Крыніцы.

  1. Агеева, Екатерина Вера Сердюк : “Я переняла образ женщины из своей семьи” / Екатерина Агеева // Алеся. – 2018. — № 10. – С. 10 – 13.
  2. Балабанович, Елена Маргарита Левчук: “Улыбайтесь, господа!” / Елена Балабанович // Алеся. – 2018. — №12. – С. 2 – 7.
  3. Бандарович, Виталина Любовь Битно : “Слушать сердце и быть собой” / Виталина Бандарович // Алеся. – 2018. — №11. – С. 16 – 20.
  4. Василюк, Юлия Она могла быть психологом, но стала переводить мюзиклы Бродвея на русский : [Электронный ресурс] / Юлия Василюк. – Режим доступа : http://www.velvet.by.
  5. Долгая, Ольга Геннадий Гладков подтверждает : Минск — территория мюзикла : [Электронный ресурс] / Ольга Долгая. – Режим доступа : https://naviny.by.
  6. Дмитрий Якубович : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://musicaltheatre.by.
  7. Ерёмина, Екатерина Анастасия Гриненко : “Мне нравится быть первой!” / Екатерина Ерёмина // Алеся. – 2018. — №6. – С. 6 – 9.
  8. Карпук, Елена Дорогами Виктории Ильиной : гродненская художница представила выставку “Маё падарожжа” : [Электронный ресурс] / Елена Карпук. – Режим доступа : http://grodnonews.by.
  9. Кацяловіч, Ірэна Карціны Вікторыі Ільіной даюць магчымасць адчуць любую стыхію : [Электронны рэсурс] / Ірэна Кацяловіч. – Рэжым доступа : http://zviazda.by.
  10. Курак, Ганна Горад, фарбы, жанчына / Ганна Курак // Алеся. – 2018. — №11. – С. 6 – 11.
  11. Максимчик, Инна Наконец-то я еду… : попутчики в очарованных мирах Виктории Ильиной : [Электронный ресурс] / Инна Максимчик. – Режим доступа : http://vgr.by.
  12. Матушка Вероника Сердюк – лауреат Рождественской премии-2019 : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://n-do.by.
  13. О театре : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://musicals.by.
  14. Погасай, Юлия Она / Юлия Погасай // Кудесница. – 2019. — №3. – С. 3.

Метки: , , , , , , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий

Войти с помощью: