Літаратурна-гістарычная гадзіна “Родны край у вершах і прозе”

“Любоў да роднага краю, веданне сваёй гісторыі – аснова,
на якой толькі і можа здзяйсняцца рост духоўнай культуры
ўсяго грамадства”.
Д. Ліхачоў.
Вядучы. Добры дзень, сябры, чарговая сустрэча у клубе “Вытокі” прысвечана нашаму краю – Пружаншчыне. Сёння мы ўспомнім мастацкія творы, у якіх згадваецца наш горад, наш раён.
Чытальнік 1. Прасцягі родныя! Мой край зіхоткі!
Не захапляцца вамі не магу,
Бо вы з душы здымаеце тугу,
Вы – міру і спакою асяродкі.
Я тут жыву, мае жылі тут продкі,
Пра іх я памяць свята берагу,
Мне іх відаць і праз вякоў смугу:
Аруць і сеюць… На лугах – чародкі…
Па Ясельде – гарлачыкі між хваль,
Вядзе гамонку з воблакамі даль.
Там збажына, там лес, там сенажаці.
Гляджу наўкол – мне бачыцца вясна…
Як не любіць цябе, Радзіма-маці?!
Ты ў нас на векі вечныя – адна! Вароніч, Е. Радзіма
Вядучы. Пружаны праз сваю блізкасць да Белавежскай пушчы звязаны з лёсам многіх і многіх знакамітасцей. Паблізу ад горада (крыху больш за 10 кіламетраў) знаходзіцца чыгуначная станцыя Аранчыцы, дзе звычайна спыняўся цягнік з саноўнымі асобамі. І, пэўна ж, іх не маглі не цікавіць горад, яго ваколіцы. А павандраваць па Пружанах, якія яшчэ ў сівой мінуўшчыне і іншую назву мелі – Дабучын, сапраўды ёсць дзе.
Але, наколькі гэта праўда, што Пружаны раней называлі Дабучын?
Легенда аб паходжанні назвы горада і герба ёсць ў фантастычным гістарычным рамане «Чепель» нашага земляка Аляксандра Быкава. У тлумачэннях аўтар прыводзіць такую версію аб назве горада:
Чытальнік 2. “По мнению писателя и историка Юзефа Игнатия Крашевского, название возникло в связи с поселением здесь пруссов, спасавшихся от крестоносцев (Прусы, Прусяны, Прушаны). Первое упоминание о Прушанской волости относится к 1433 году. Поэтому ошибочно полагать, что Пружаны известны с 1487 года под названием Добучин, к этому моменту они уже были Пружанами. Мой дед-старожил объяснял мне это, что Пружаны раньше назывались Деречин, а село Добучин располагалось рядом. В Пружанах до настоящего времени в памяти людей старшего поколения существуют исторические названия районов города: Велики Деречин – в районе от Муховца между нынешними улицами Янки Купалы, Ширмы и Макаренко до Автостанции и Малы Деречин в районе слияния реки Мухи и канала Вец».
Відэа «Пружаны»
Вядучы. Атмасфера Пружан і ваколіц выпеставала многіх знакамітасцей, якія ведамі сваімі, напружанай работай у навуцы, культуры здзіўлялі не толькі Беларусь, але і іншыя старонкі. На прыканцы ХІХ стагоддзя нарадзілася тут руская пісьменніца Ксенія Львова. Яе лёгкія, “хатнія” раманы і аповесці – “На лясной паласе”, “Высокі вецер”, “Алена” – былі ў свой час папулярнымі.
З Пружан – легендарная жанчына-матэматык Соф’я Яноўская. З 1931 года – прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З Ружан – былы прэм’ер-міністр Ізраіля Іцхак Шамір. Памятае пра свае пружанскія вытокі і колішні трэнер знакамітай валейбольнай каманды “Уралачка” Мікалай Карполь.
Пружаны, Вы далі ўзлёт
Пляядзе геніяў ад Бога
Крашэўскія і Шырма свой палёт
Тут пачалі ад вашага парога. Макарчук, В. “Пружаны ў засені садоў”
Чытальнік 1. У Пружанах бывалі знакамітыя рускія пісьменнікі: Мікалай Ляскоў, Канстанцін Паўстоўскі, Міхаіл Святлоў. Пружаны згадваюцца ў шматлікіх літаратурных творах беларускіх, польскіх, рускіх аўтараў.
У шасцідзесятых гадах 19-га стагоддзя планавалася пракласці вузкакалейку Пінск — Беласток праз Пружаны да асноўнай чыгункі Пецярбург — Варшава. І пісьменнік Мікалай Ляскоў здзейсніў падарожжа па гэтаму маршруту. Усе дарожныя нататкі выліліся ў кнігу “З аднаго дарожнага дзённіка”.
Чытальнік 2. «Беловежская пуща, лежащая в Пружанском уезде Гродненской губернии, есть последний памятник непроходимых литовских лесов. Она, как я уже сказал, занимает с лишком сто шесть тысяч десятин. В пуще есть несколько болот. Лесонасаждения Беловежской пущи чрезвычайно разнообразны: здесь растет сосна, ясень, клён, дуб, вяз, берёза, бересть и осина. Сверх заболотившихся насаждений лес вообще рослый, стройный и весьма доброкачественный. Особенно сосна здесь достигает громадных размеров. Теперь ещё можно видеть экземпляры этого дерева вышиною в 30 аршин и около 8 вершков в тонком отрубе. По берегам Нарева, Наревки, Лесны, Белой и других речек и ручьев стелются луга, с которых назначено заготовлять сено для зубров на то время, когда животное не может достать себе пищи из-под снега. Протекающие по пуще воды очень чисты, и прихотливый на питье зубр в целой пуще не встречает недостатка для удовлетворения жажды. Говорят, что в пуще есть немало урочищ, в которых ещё никогда не стучал топор, и не была нога человека. Дорога через пущу идет от деревни Липинье, через урочища Медное, Берёзовую гать, Креницу, Мокрый луг, Батырьеву гору и Беловеж. Из Беловежи она опять идёт, пущею же, по урочищам Тихореву, Перерову и у Белого леска выходит в деревню Кивачин, которая стоит уже на противоположной стороне Пущи, с въезда из Липян».
Чытальнік 1. Прыпынак на начлег адбыўся ў вёсцы Ківачын. І вось як апісаны побыт мясцовага пана:
Чытальнік 2. «В Кивачи приехали ночью и остановились у избы “пана совестного”. Изба чистая, светлая, стены вверху выбелены, а в рост человека просто чисто выскоблены. Печка выбелена не мелом, а белою глиною. Побелка очень чистая. На загнетке горели кусочки смолистого корня. Свет довольно ярок, но красноват и беспрестанно мелькает. Берёзовая лучинка, как её приготовляет мордва в Пензенской губернии, на мой взгляд, светит несравненно лучше. Впрочем, “пани совестная” объяснила мне, что во время прядева или другой ручной работы изба этими же смолистыми кусками освещается иначе. Она взяла несколько щепок распиленного корня, зажгла их и положила в крошечный каминок, устроенный в угле печки: изба осветилась так, что можно было прясть и шить в нескольких шагах от каминка. Каминок особым узким рукавом соединяется с трубою выше вьюшки, и дым от горящих для освещения щепок уходит в трубу, не унося с собою теплого воздуха из избы».
Чытальнік 1. Чым жа запомніўся пісьменніку Ляскову наш горад?
Чытальнік 2. «Город Пружаны замечателен во многих отношениях. Во-первых, там есть мостовая, которая лучше мостовой во многих губерниях России. Во-вторых, тем, что в нём обретаются красивые мужские и женские лица, которых не видишь почти с третьей станции от Петербурга. В-третьих, там есть нечто вроде табльдота – комплексного обеда, и строится большой каменный костёл, и против него уныло стоит ветхая православная церковь. И, наконец, тем, что приехать сюда очень легко, а выехать необыкновенно трудно. В Пружанах есть четыре почтовые лошади, на которых отвозят почту в Кобрин, но проезжающим их не дают, и потому проезжающий на почтовых в Пружаны должен выбираться отсюда как ему угодно. Иногда уезжают на лошадях еврейских, а когда у евреев праздники или шабаши, тогда сидят у моря и ждут погоды».
Чытальнік 1. Вось такім убачыў наш Пружанскі край у другой палове 19-га стагоддзя вядомы рускі пісьменнік Мікалай Сямёнавіч Ляскоў.
Вядучы. Сёння мы гаворым пра мастацкія творы літаратуры, дзе згадваюцца Пружаны, але хацелася б узгадаць творы публіцыстыкі аб знаходжанні Мікалая II у нашых месцах у пачатку 20-га стагоддзя. Царскія асобы любілі прыязджаць на адпачынак і паляванне ў Белавежскую пушчу ў сваю рэзідэнцыю. Вядома, што ў Пружанскай сядзібы любіў спыняцца рускі цар Мікалай II па шляху на паляванне ў Белавежскую пушчу. Дарэчы, у скупых дзеннікавых запісах імператара можна знайсці каля 50 геаграфічных назваў беларускіх мясцовасцей, дзе яму давялося пабываць.
Чытальнік 2. «[1915 год] 22-го июня. Понедельник. Все утро ожидал телеграммы от Николаши; после чая немного погулял. Наконец в 11.45 получил известие и тотчас же сел в мотор и со всеми лицами свиты отправился через Слоним, Ружаны и Пружаны в Беловеж, куда прибыл в 3 1/2. После холодного завтрака обошёл дворец и поехал в Зверинец. Видели там большое стадо зубров и оленей. Эти звери и знакомые места напомнили о многом хорошем! Проехав лесными дорогами около 30 верст, выехал на Пружанское шоссе и тем же путём вернулся на Ставку к 11 часам».
Вядучы. Мірнае знаходжанне сям’і Раманавых у Белавежы парушыла Першая сусветная вайна.
Баявыя дзеянні шматлікіх войнаў вяліся на тэрыторыі Брэстчыны. Першая вайна не стала выключэннем. Падзеі тых гадоў апісвае пісьменнік Канстанцін Паустоўскі ў аповесці «Неспакойнае юнацтва» і ў рамане «Рамантыкі». Будучы маладым чалавекам, ён пайшоў на фронт санітарам і з медыцынскім цягніком пабываў на ўсёй лініі фронта.
Чытальнік 2. «В Кобрине мы получили приказ идти на север. Мы двигались, почти не останавливаясь, пока не дошли до местечка Пружаны вблизи Беловежской пущи. В поле около Пружан мы увидели брошенное орудие с развороченным стволом и остановились.
Чытальнік 1. «Мы шли шагом через Пружаны. За рекой в холодном пару кричали лягушки. Ночевали мы в белом доме со стеклянным крылечком, с расстроенным роялем и глубокими мягкими креслами. Окна были открыты, из сада сладко и густо пахло яблоками».
Чытальнік 2. «Попутные местечки – Пружаны, Ружаны, Слоним – были обглоданы, как кости, отступающими войсками. В лавчонках ничего не осталось, кроме синьки и столярного клея. «Жолнежи вшистко забрали», — жаловались запуганные лавочники-евреи».
Вядучы. Не па чутках ведае, што давялося перажыць Пружанцам ў першай палове мінулага стагоддзя паэт Мікола Засім з вёскі Шэні. Мікалай Арцёмавіч — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, працаваў у Пружанскім райвыканкаме, у Брэсцкай абласной газеце “Заря”. Няўмольны лёс адмераў таленавітаму творцу з вёскі Шэні няпоўных 49 гадоў, але яны былі надзвычай насычаныя падзеямі. Творчасць нашага земляка высока шанавалі Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Аляксандр Твардоўскі. Безумоўна, для нас блізкія і дарагія вершы паэта пра Пружаны.
Чытальнік 1. Іду я Пружанай ў задуме глыбокай.
Ўсё чыста знаёмае мне тут навокал:
І кожны завулак, і кожная хатка
З пары той, як быў я маленькім дзіцяткам.
Тут бацька мне першыя ў жыцці цукеркі
Купіў у старога свайго сябра Бэркі.
І першую ў жыцці купіў мне тут булку,
Якую я еў у Пружанскім завулку…
Ляцелі гады, нібы дзікія коні,
Крывёй паліваліся родныя гоні…
Хадзіў па Пружане з пілою, сякерай,
Абедаў часценька у панства ля дзвераў…
Я бачыў Пружану той чорнай зімою,
Калі люд стагнаў пад фашісцкай пятою.
Глядзеў – і мне сэрца шчымела балюча,
Як немец людзей на Пружаншчіне мучыў.
Я клікаў змагацца за волю народа,
І вось прамінулі праклятыя годы.
Іду па Пружане я вольны, як сокал,
Ўсміхаецца ўсё мне сягодння навокал:
Вуліцы, школы, клёны, каштаны,
І люд мой калгасны, шчаслівы, убраны.
Пружана, Пружана, любіма мясціна!
Мяне ты вітаеш, як роднага сына,
І дзе ні жыву, я табой ганаруся –
Дужэйшым раблюся, табой як прайдуся. “Верш аб Пружане”
Вядучы. Пружанскі гандляр-яўрэй па прозвішчы Бэрк згадваецца і ў паэме Францішака Ляхоцкага “Палессе”, таксама нашага земляка.
“А прададуць у городзе дровы
Да Бэрка ў карчму ідуць паспяхова”.
Францішак Ляхоцкі нарадзіўся ў Пружанах над Мухаўцам у 1899 годзе. Шчаслівае дзяцінства правёў у вёсцы Росахі. Пасля жыў у Пружанах. У міжваенны перыяд Францішак Ляхоцкі выконваў абавязкі школьнага інспектара ў Пружанах, за што савецкімі ўладамі быў рэпрэсіраваны і сасланы ў 1940 годзе ва Ухту. Яго сям’ю вывезлі ў Казахстан. Пасля аб’яўлення амністыі, Ляхоцкі ўступіў у армію генерала Андэрса, з якою прайшоў усю Еўропу, частку Азіі і Афрыкі. Затрымаўся ў Англіі, дзе закончыў курсы агародніцтва і садоўніцтва. У 1950 годзе разам з сям’ёй пераехаў у ЗША. Вельмі тужыў па Радзіме, па родным Палессі. У лісце да брата Францішак Ляхоцкі высылае тэкст паэмы і такі зварот:
Чытальнік 1. “Дарагой братавой, перасылаю паэму аб Палессі, ужо як гістарычны напамінак аб тым, як было там на пачатку ХХ стагоддзя”.
Аўтар перадае ў ёй характар палешукоў, якія жывуць, дзякуючы сваёй цяжкай працы і прыродзе. Адтуль і вялікая любоў аўтара да прыроды і ўдзячнасць Богу малітоўнага палескага люду.
“Палаючых свечак ахвярныя бляскі
Адпускаюць віну і прыносяць ласкі.
Моцная вера сярод палешукоў
Прадзедаў, дзядоў, бацькоў і сыноў”.
Вядучы. Так склалася: лёс нашага краю залежыў ад сусветных гістарычных і палітычных падзей. Што перажыў наш народ, як войны адбіліся на лёсах людзей: пра гэта кнігі Уладзіміра Гніламёдава: «Уліс з Прускі”, “Вяртанне”, “Валошкі на мяжі”, “Вайна”, “Пасля вайны”. У кнізе “Вайна” апісваецца пачатак Вялікай Айчыннай вайны. На Брэстчыну яна прыйшла адразу ж:
Чытальнік 1 “Кожны, хто слухаў прадстаўніка нямецкай адміністрацыі, адчуваў, як у адначассе, на вачах, мяняецца свет. У Прусцы – ужо каторы раз за дваццатае стагоддзе – усталёўваліся новыя парадкі. І колькі яны праіснуюць?”
Неаднойчы ў кнізе ўспамінаюцца Пружаны: “Нарэшце, пад раніцу, дабраліся да Пружанаў. Тут таксама панаваў беспарадак. Паніка, крык, неразбярыха, пагрозы, лаянка. Кожны даказваў, што яму абавязкова і неадкладна трэба на ўсход і пры гэтым першаму”.
Вядучы. Вайну чакалі, але ніхто не думаў, што яна так хутка і раптоўна пачнецца. І ніхто не ведаў якой яна будзе. Аб апошнім мірным дні, аб пачатку вайны ў Брэсце і Брэсцкай крэпасці ёсць фільм «Брэсцкая крэпасць». Прапануем вашай увазе урывак, які здымаўся ў нашым гарадскім парку.
Урывак з к/ф «Брэсцкая крэпасць»
А наступны урывак аб тым, як пачалася вайна.
Урывак з к/ф «Брэсцкая крэпасць»
Вядучы. З першых дзён вайны Пружанскі раён становіцца цэнтрам партызанскага руху. У рамане распавядаецца пра лёс кіраўнікоў партызанскага атрада Іосіфа Урбановіча і Мірона Крыштафовіча, якія дзейнічалі ў Ружанскай пушчы.
Чытальнік 1. “У верасні 1941 года ў Ружанскай пушчы (гэта кіламетраў сорак-пяцьдзясят на ўсход ад Камянца) адбылася адна надта важная падзея – нарада падпольшчыкаў, партызан і вайскоўцаў па разгортванні антыфашысцкага руху і патызанскага супраціву па Брэстчыне. Кіраваў нарадай Мірон Крыштафорык. Ен помніў Ружанскую пушчу, ці Ружанку, як яе называлі мясцовыя, яшчэ з 20-х гадоў, калі тут гняздзіліся партызанскія атрады, нападаючы на панскія маёнткі і паліцэйскія пастарункі. Потым партызанская актыўнасць сціхла, але памяць засталася. І вось належала зноў разгарнуцца, у новых мовах”.
Вядучы. Пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны піша ў рамане «Горкі прысмак перамогі» расійскі пісьменнік Юрый Пахомаў-Носаў, аўтар дваццаці кніг. Асобныя яго творы экранізаваны. Найбольш вядомы фільм «Пасляслоўе», пастаўлены вядомым рускім рэжысрам Марленам Хуцыевым.
Дзеянне аповесці адбываецца ў 1941 годзе ў ваенных гарнізонах Бярозы-Картузскай, Пружан, Кобрына і Брэста. «У Пружанах стаяла 30-я танкавая дывізія». І Пружанам, як і ўсім прымежным гарадкам, выпала доля прымаць агонь на сябе.
Чытальнік 2. «Оставлены Кобрин и Пружаны, немецкие танки стремительно продвигаются вдоль Варшавского шоссе, создалась угроза захвата Берёзы-Картузской, открылась дорога на Ружаны».
“22-23 июня 1941 года в Пружанах танкисты 141-го и 142-го танковых батальонов 32-ой танковой бригады больше суток держали оборону. Советские танкисты сражались до последнего снаряда, до последней капли бензина. Бой был жестоким. Танки корпуса Гудериана прошли Польшу, Чехословакию, великую Францию, Нидерланды, Бельгию – они завоевали всю Европу! И вдруг в белорусских Пружанах два советских батальона стоят насмерть. Танки Западного фронта БТ-5 и БТ-7 горели как спички – на них стояли бензиновые двигатели, и их экипажи гибли вместе с горящими танками. Танкисты двух батальонов погибли смертью героев на улицах Пружан”.
Вядучы. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, Пружаны надоўга становяцца ваенным горадам. На тэрыторыі Пружанскага раёна да 90-х гадоў мінулага стагоддзя размяшчаліся ваенныя часткі розных родаў войскаў, у тым ліку і ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння. У ракетнай частцы горада Пружан салдат параніў прапаршчыка. Пра гэты выпадак напісаў аповесць «Доўгая ноч у Пружанах» наш сучаснік Анатоль Сульянаў.
Чытальнік 1. Адным радком згадваюцца Пружаны ў паэме Якуба Коласа «Рыбакова хата».
«Марына родам з-пад Пружанаў.
За нейкі час перад вайной
Бацькі яе неспадзявана
Памерлі ранняю вясной».
І ў рамане вядомай расійскай пісьменніцы Галіны Шчарбаковай «Уткоместь, или моление о Еве».
Вядучы. Выдатна, што, і ў нашы дні Пружаны прыцягваюць творчых людзей, прыклад таму пленэр Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў, што праходзіў у мінулым годзе. Ён быў прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Станіслава Юльянавіча Жукоўскага, мастака з сусветным імем, дзяцінства якога прайшло ў маёнтку Старая Воля. Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў аб’ядноўвае не толькі мастакоў, але і музыкаў, і пісьменнікаў. Паэтка з Пецярбурга Вікторыя Пяшкоўская удзельнічала ў адкрыцці пленэра і прысвяціла Пружанам верш «Парадніла нас Беларусь».
Урывак з фільма пра пленэр «Навіны» (В. Пешковская чытае верш)
Породнила нас Беларусь,
собрала на своей земле.
Здесь Полесья летняя грусть,
Замков вычурное колье.
Тянет голову ввысь костёл,
Православному храму брат.
Аист крыльев свод распростёр.
Но гудит в голове набат.
Здесь истории боль-строка
кровью вписана и свинцом.
По погибшим горит закат.
Плачут ивы над Муховцом.
Сопричастность – на сердце груз,
что искусством вспорхнёт с листа.
Породнила нас Беларусь,
в нашем творчестве проросла.
Чытальнік 1. Асаблівасць Пружан — гэта гістарычнае мінулае, на жаль, часцей за ўсё трагічнае. Вось як коратка, вершамі сказаў Аркадзь Дзянісевіч, радзіма якога Пружащына:
“Наш край ляжыць на скрыжаванні,
Нялёгкі лёс яго спаткаў.
Але ў любых выпрабаваннях
Ён шчырасць сэрца не губляў”. Дзенісевіч, А.
Вядучы. Гісторыя тут ва ўсім. Такімі Пружаны ўвайшлі ў мастацкую літаратуру.
Скрозь прызму гісторыі ўбачыла наш край і Вікторыя Пешковская. Пра гэта верш «Ружанский дворец Сапегов в Западной Беларуси».
Чытальнік 2. Развалины Ружанского дворца –
истории оборванные строки,
свидетели триумфа и конца
Сапегов восхитительной эпохи.
Напоминают римский Колизей
Аркадой, грандиозностью строений.
Едва ли здесь задуманный музей
Сумеет столько вызвать вдохновенья.
Арена битв за славу, за страну,
За возрожденье Речи Посполитой.
Владения мятежников – в казну!
Не отстоять ни сталью, ни молитвой.
В парадных залах – ткацкие станки.
Как быстро алчность наложила лапу!
Какой-то прачке было не с руки
Поправить накренившуюся лампу.
Огонь, как ненасытная овца,
Сжирает всё, что по зубам пожару.
Развалины Ружанского дворца –
Обломки расколовшейся державы. Вікторыя Пешковская
Чытальнік 1. Безумоўна, самыя пранікнёныя словы пра Пружаны сказалі мясцовыя паэты: Мікола Антаноўскі, Емяльян Вароніч, Валянціна Слабада, Мікола Папека, Мікола Засім, Уладзімір Чэрнік, Васіль Макарчук, Аркадзь Дзенісевіч.
У рамках адной сустрэчы мы не можам прадставіць творчасць усіх паэтаў. Але два невялікіх верша Васіля Макарчука і Аркадзя Дзенісевіча прачытаюць студэнты каледжа.
Чытанне вершаў студэнтамі.
Пружаны ў засені садоў
Стаяць у злучэнні Мухі і Веца
Пружаны Вам стагоддзі не ўзрост
Падлічваць каб свае маршчыны
Пружанам сімвал не пагост
А на падмурку рад цаглінны.
Пружанам годы на карысць
Растуць і паспяваюць за касмічным векам.
Макарчук, В. “Пружаны ў засені садоў”
Пружанскі край: лугі, рачулка,
Альховы гай, радок бяроз…
З табой заўсёды я ў думках,
Бо нарадзіўся тут і рос. Дзенісевіч, А.
Вядучы. Сёння мы прадставілі вам Пружанскі край вачыма пісьменнікаў і паэтаў. Падобныя веды даюць магчымасць шанаваць сваю малую радзіму, пазнаваць пра яе новае.
Спіс літаратуры
- Быков, А. В. Чепель. Славное сердце. Сказание о Беловежской земле : роман / А. В. Быков. – Пермь : [б. и.], 2014. – 490 с.
- Вароніч, Емяльян Кузьміч. Дыялог з жыццём і часам : зборнік вершаў / Емяльян Кузьміч Вароніч. — Пружаны : Цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Засіма : Аддзел бібліятэчнага маркетынгу, 2010. – С. 3. – (Таленты Пружаншчыны).
- Гніламёдаў, Уладзімір. Вайна : раман / Уладзімір Гніламёдаў. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 628 с.
- Дзенісевіч, А. М. Скарбніца жыцця : вершы / А. М. Дзенісевіч. – Брэст : [б. і.]. – С. 3 – 7.
- Засім, Мікола. Выбранае : вершы / Мікола Засім. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1960. – 202 с.
- Карлюкевіч, Алесь. Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы : краязнаўчыя нарысы / Алесь Карлюкевіч. — Мінск : Звязда, 2013. – С. 139 — 142.
- Колас, Якуб. Рыбакова хата : паэма / Якуб Колас // Збор твораў у 14 т. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1974.
Т. 7: Рыбакова хата. – 1974. – С. 11.
- Крэйдзіч, А. Літаратурная карта Берасцейшчыны / А. Крэйдзіч. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. – С. 401 – 440.
- Лесков, Н. С. Из одного дорожного дневника [Электронный ресурс] : путевые заметки / Н. С. Лесков. – Режим доступа : http://modernlib.ru/books/leskov_nikolay_semenovich/.
- Літаратурныя мясціны Беларусі // Маладосць. – 2008. – № 2. – С. 116 – 119.
Ляхоцкі, Францішак. Палессе : паэма [ідэя выдання і ўступ Галіна Ляхоцкая (манахіня Еўдакія)] ; [пераклад Віктар Швед] / Францішак Ляхоцкі. – Bielsk Podlaski : Музей Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах, 2010. – 63 с.
- Ляшук, В. Я. Літаратура Берасцейшчыны / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. – Брэст : Выдавецтва С. Лаўрова, 1999. – 376 с.
- Макарчук, Васіль Фёдаравіч. Імпрэсіі : зборнік паэзіі / Васіль Фёдаравіч Макарчук. – Пружаны : Цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Засіма : Аддзел бібліятэчнага маркетынгу, 2012. – С. 30. — (Таленты Пружаншчыны).
- Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Пружанскага раёна. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1992. – 449, [1] с.
- Пармузина, И. С. Царские охоты в Беловежской пуще : страницы истории / И. С. Пармузина, Н. Д. Черкас. – Минск : Беларусь, 2009. – 127 с. : ил.
- Паустовский, К. Г. Беспокойная юность : повесть / К. Г. Паустовский // Собрание сочинений в 9 т. – Москва : Художественная литература, 1981.
Т. 4: Повесть о жизни. – 1982. – С. 270 – 509.
- Паустовский, К. Г. Романтики [Электронный ресурс] : роман / К. Г. Паустовский. – Режим доступа : http://paustovskiy.niv.ru/.
- Пахомов-Носов, Юрий. Горький привкус победы : повесть / Юрий Пахомов-Носов // Новая Немига литературная. – 2010. — № 3. – С. 39 – 99.
- Паэт-змагар Мікола Засім : літаратурна-краязнаўчае выданне / Н. К. Шабуня. – Пружаны : Цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Засіма : Аддзел бібліятэчнага маркетынгу, 2008. – 24 с.
- Пешковская, Виктория. Породнила нас Беларусь [Электронный ресурс] : стихотворение / Виктория Пешковская. — Режим доступа : http://www.stihi.ru/.
- Пешковская, Виктория. Ружанский дворец Сапегов в Западной Беларуси [Электронный ресурс] : стихотворение / Виктория Пешковская. — Режим доступа : http://www.stihi.ru/.
- Сульянов, Анатолий. Долгая ночь в Пружанах : повесть / Анатолий Сульянов // Нёман. – 2012. — № 12. – С. 4 – 23.
- Щербакова, Галина. Уткоместь, или Моление о Еве : роман / Галина Щербакова // Новый мир. – 2000. — № 12. – С. 10 – 73.
Т.Р. Гуторкіна
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.