вечар-партрэт, прысвечаны народнаму артысту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Ціхановічу
/ відэакліп “Цыганка” (вык. А. Ціхановіч і Я. Паплаўская) /
Вяд. 1. Зоркі запальваюцца і згасаюць і на небасхіле, і на эстрадзе … І нікога гэта не хвалюе, не засмучае, маўляў, што тут страшнага: згасне адна — запаляцца дзесяткі новых, больш яркіх, больш прыгожых, і будуць туліцца вакол мэгазорак, святло якіх ззяе магутна і ўпэўнена ўжо шмат-шмат гадоў.
Вяд. 2. Народны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ціхановіч прылічаны прыхільнікамі да ліку мэгазорак эстрады. Разам са сваёй жонкай Ядзвігай Паплаўскай яны стварылі дуэт, які радаваў слухачоў амаль 40 гадоў. Большасць песень ў іх выкананні станавіліся хітамі.
Вяд. 1. Аляксандр Рыгоравіч з`явіўся на свет у Мінску 13 ліпеня 1952 года ў сям`і франтавіка. Захапленне музыкай пачалося з самага дзяцінства, калі ён вучыўся ў Сувораўскім вучылішчы.
/ урывак з фільма-прысвячэння “Александру Тихановичу…” (вучоба ў Сувораўскім вучылішчы) /
Вяд. 2. Пасля заканчэння вучылішча юнак паступіў у Беларускую кансерваторыю. Аляксандру Рыгоравічу прапаноўвалі працаваць у ансамблі “Тоника”, гастрольным калектыве, які часта выязджаў за мяжу. Але Ціхановіч адмовіўся і ў 1973 годзе знайшоў магчымасць патрапіць у “Верасы”. Да таго моманту малады чалавек ужо быў закаханы ў салістку ансамбля Ядзвігу Паплаўскую.
/ урывак з тэлеперадачы “Сегодня вечером” (знаёмства А. Ціхановіча і Я. Паплаўскай) /
/ відэакліп “Першае спатканне” (вык. А. Ціхановіч і Я. Паплаўская) /
Вяд. 1. Ансамбль “Верасы” быў створаны ў пачатку 1970-х гадоў пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі выключна як дзявочы калектыў. Ідэя стварэння калектыву належыла студэнтцы кансерваторыі Таісіі Тлехуч. Але з цягам часу састаў мяняўся і ансамбль атрымаўся змешаным.
Вяд. 2. У 1974 годзе ансамбль “Верасы” становіцца лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады. Малады калектыў прыцягнуў да сябе ўвагу журы і слухачоў своеасаблівай манерай распеву і чысцінёй інтанацыяй.
Вяд. 1. А ў 1979 годзе кампазітар Эдуард Ханок прапанаваў “Верасам” песню “Малиновка”. Ядзвіга Паплаўская потым расказвала, што для запісу песні на фірме “Мелодия” свістульку яна ўзяла ў сваёй пляменніцы, хацелася прыўнесці ў аранжыроўку нешта “птушынае”. Пасля шалёнага поспеху “Малиновки” ВІА “Верасы” увайшлі ў эліту савецкай эстрады.
/ відэакліп “Малиновка” (вык. ВІА “Верасы”) /
Вяд. 2. У наступныя пяць гадоў “Верасы” кожны год сталі выдаваць па сапраўднаму хіту – “Я у бабушки живу”, “Завiруха”, “Карнавал”, “Звезда любви”, “Караван”, “Музыка для всех”. У 80-я гады ансамбль даваў па сто канцэртаў у месяц і актыўна выступаў на тэлебачанні. Аляксандру Ціхановічу даводзілася іграць на бас-гітары, трубе і выконваць вакальныя партыі.
/ відэакліп “Завіруха” (вык. ВІА “Верасы”) /
Вяд. 1. Аляксандр Ціхановіч і Ядзвіга Паплаўская распісаліся ў 1975 годзе. У 1980 годзе жонка нарадзіла Аляксандру Рыгоравічу дачку Насту, якая праз шмат гадоў таксама стала спявачкай.
Чытач: “Я очень рада, что мне было суждено появиться на свет именно в этой семье, что я ребёнок именно этих двоих людей. Потому что на протяжении своей жизни я могла наблюдать самое главное – их большую искренность, открытость, честность в отношениях друг к другу, огромную заботу о ближних своих, бережное отношение к другим людям и полную отдачу себя делу,” – прызнаецца Настасся Ціхановіч.
/ урывак з тэлеперадачы “Сегодня вечером” (пра дачку Настассю Ціхановіч) /
/ відэакліп “Я у бабушки живу” (вык. ВІА “Верасы”) /
Вяд. 2. У 1986 годзе Аляксандр Ціхановіч пакінуў “Верасы”. Гэтаму папярэднічаў буйны скандал — яго спрабавалі абвінаваціць ва ўжыванні наркотыкаў. Праз некалькі месяцаў з “Верасоў” сышла і Ядзвіга Паплаўская. Гэта быў цяжкі перыяд у жыцці спевакоў.
/ урывак з фільма-прысвячэння “Александру Тихановичу…” (цяжкі перыяд пасля “Верасоў”) /
Вяд. 1. І вось у 1987 годзе Міхаіл Фінберг запрасіў Аляксандра Ціхановіча і Ядзвігу Паплаўскую ў толькі што арганізаваны Дзяржаўны аркестр Беларусі. А ўжо праз год спевакі паспяхова выступілі на конкурсе “Песня года” з песняй “Счастливый случай” і стварылі дуэт з такой жа назвай. Пазней на аснове дуэта сфармавалася аднайменная група. Калектыў паспяхова ўдзельнічаў у фестывалі “Залатая ліра” (Беларусь), гастраляваў у Расіі, краінах СНД і Еўропы, у Канадзе і Ізраілі.
/ відэакліп “Счастливый случай” (вык. А. Ціхановіч і Я. Паплаўская) /
Вяд. 2. У 1988 годзе Ядзвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч адкрылі ўласны тэатр песні. З цягам часу тэатр ператварыўся ў прадзюсерскі цэнтр, праз студыю якога прайшло шмат маладых беларускіх выканаўцаў, зараз шырока вядомых публіцы — група “Ляпис Трубецкой”, Аляксандр Саладуха і інш. Журналіст Дзмітрый Падбярэзскі так адгукаўся аб ім:
Чытач: “Пад дахам створанага ім з Ядзяй Паплаўскай тэатра песні Аляксандр Ціхановіч, маючы абвостраны нюх на творчы патэнцыял найперш маладых калег па цэху, як мог, дапамагаў ім. Не зважаючы на музыку, якую тыя выконвалі. Вось чаму рокеры Сяргей Міхалок, Аляксандр Кулінковіч будуць згадваць Сашу з удзячнасцю”.
/ урывак з фільма-прысвячэння “Александру Тихановичу…” (аб тэатры песні) /
Вяд. 1. Аляксандр Ціхановіч з’яўляўся аўтарам і вядучым некалькіх музычных тэлевізійных праектаў. Адзін з іх — тэлеконкурс песні “Хит-момент” — быў прызнаны лепшым беларускім тэлевізійным музычным праектам і стаў стартавай пляцоўкай для многіх прадстаўнікоў маладога пакалення беларускай папулярнай музыкі.
У 2006-2009 гг. Аляксандр Ціхановіч узначальваў нацыянальны тэлевізійны музычны праект ЕўраФэст беларускі адборачны тур да міжнароднага конкурсу песні Еўрабачанне.
/ урывак з фільма-прысвячэння “Александру Тихановичу…” (аб музычным праекце ЕўраФэст) /
Вяд. 2. Аднак асноўным полем дзейнасці Аляксандра Ціхановіча і Ядзвігі Паплаўскай з’яўляліся шматлікія выступы ў розных музычных праграмах, а таксама сольныя канцэрты, якія з кожным годам збіралі ўсё больш слухачоў у многіх краінах блізкага і далёкага замежжа. Залогам поспеху зорнага дуэта нароўні з найвышэйшым прафесіяналізмам сталі меладычнасць іх песень, шчырасць выканання і бязмернае асабістае абаянне.
/ відэакліп “Музыка для всех” (вык. А. Ціхановіч і Я. Паплаўская) /
Вяд. 1. У 1991 годзе Ядзвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч атрымалі званне заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь, а ў 2005 — народных артыстаў Беларусі.
/ відэакліп “Беларусь моя” (вык. А. Ціхановіч і Я. Паплаўская) /
Вяд. 2. Акрамя эстраднай творчасці, Аляксандр Ціхановіч таксама спрабаваў свае сілы ў кіно. З 1974 г. выйшла 6 фільмаў з удзелам артыста.
/ урывак з фільма-прысвячэння “Александру Тихановичу…” (Аляксандр Ціхановіч у кіно) /
Вяд. 1. У меладраме “Яблоко Луны”, якая выйшла на экраны Беларусі ў 2009 годзе, Аляксандр Ціхановіч выканаў адну з галоўных роляў. Гэты фільм з добрым гумарам і лірызмам апавядае аб вяскоўцах, якія не адарваліся ад сваіх каранёў. Героі фільма з рознымі характарамі і лёсамі імкнуцца знайсці сваё месца ў жыцці. Вясковая настаўніца перажывае, што школу збіраюцца зачыняць. Маладзенькая Каця хоча з’ехаць з вёскі, але ведае, што яе дапамога патрэбна маці. Федзя марыць стаць знакамітым футбалістам і трэніруецца, гуляючы за мясцовую каманду.
Ёсць у гэтым фільме і яблыневы сад, і гратэскныя бандыты, якія жадаюць гэты сад прыватызаваць, а пасля ссекчы — расчысціць пляцоўку пад элітныя катэджы.
/ урывак з фільма “Яблоко Луны” (разважанні героя А. Ціхановіча аб жыцці) /
Вяд. 2. У лістападзе 2016 года ўказам прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі Аляксандр Ціхановіч быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны
“Я ўдзячны і Беларусі, і прэзідэнту за такую высокую ацэнку маіх сціплых прац. Мне вельмі прыемна”, — казаў наконт гэтага Ціхановіч. Але таксама заўважаў, што гэта хутчэй іх ўзнагарода на дваіх з жонкай, Ядзвігай Паплаўскай. “Я толькі, ці ведаеце, так… агранка гэтай выдатнай жанчыны”, — удакладняў ён.
/ урывак з тэлеперадачы “Москва доверие” (А. Ціхановіч і Я. Паплаўская) /
/ відэакліп “Любви прощальный бал” (вык. А. Ціхановіч і Я. Паплаўская) /
Вяд. 1. У апошнія гады свайго жыцця Аляксандр Рыгоравіч цяжка хварэў. Але вера ў Бога дапамагала яму заставацца жыццярадасным і абаяльным чалавекам. Доўгія гады Ціхановіч быў пявучым ў Храме Аляксандра Неўскага на Вайсковых могілках у Мінску.
/ урывак з фільма-прысвячэння “Александру Тихановичу…” (Аляксандр Ціхановіч і рэлігія) /
/ відэакліп “Господь благословил” (вык. А. Ціхановіч і Я. Паплаўская) /
Вяд. 2. Спявак памёр 28 студзеня 2017 года, не дажыўшы некалькіх месяцаў да свайго 65-годдзя.
Журботную навіну паведаміла ў сваім мікраблогу дачка Аляксандра Ціхановіча Настасся.
Чытач. “Сегодня ночью не стало моего папы… Мы благодарим всех, кто на протяжении его удивительного жизненного пути был рядом. Благодарим всех, кто молился и поддерживал его в его последний и очень не простой год. Я знаю, что он бы попросил поблагодарить всех вас за вашу любовь, которая была взаимной. Человек-любовь, мой самый близкий, самый лучший, самый любимый. Мой папа. Помолитесь о нем, чтобы его дорога к Богу, которую он искал и нашел, завершилась радостной встречей. Пап, я люблю тебя всегда. Царствие тебе Небесное, Пусть Боженька примет тебя в своих самых светлых селениях, где нет больше ни болезни, ни печали, но жизнь и любовь бесконечная”, — напісала яна.
Вяд. 1. Няўчасны сыход Аляксандра Ціхановіча патрос яго сяброў, калег і прыхільнікаў. Музычны журналіст і рэдактар Людміла Палкоўнікава сказала:
“Как нам всем будет не хватать Саши как искреннего человека и неповторимого, гениального артиста. Он всегда будет в моем сердце и памяти.
Саша Тиханович — человек, который всем желал добра, которому не ведомы были творческая и человеческая зависть. Я говорю спасибо судьбе, что училась у него и Яди взыскательности к творчеству и песне. Я плачу, текут слезы…
Уверена, что плачут люди моего поколения и молодежь, которую Саша поддерживал. Беларусь плачет, потому что ушел ее сын, которого по праву называли достоянием республики. Эту утрату белорусская эстрада, белорусское музыкальное искусство никогда не восполнит”.
Вяд. 2. “Скорбная весть настигла меня сегодня утром. Не стало моего большого друга Александра Тихановича, легендарного музыканта, солиста любимейшей в СССР белорусской группы «Верасы». Эх, Александр Григорьевич, рано ты ушел от нас…… Навсегда в памяти останутся наша многолетняя дружба, сумасшедшие дни в Финляндии на Евровидении-2007 и наша совместная работа с Димой Колдуном, до сих пор никем непревзойденный высокий результат для Беларуси на Евровидении. И это все было благодаря тебе и твоей сумасшедшей энергии, любви и вере в свою Родину! Твои песни, наши встречи, твой юмор, и, конечно, твое доброе, широкое, любящее сердце навсегда останутся в нашей памяти и в истории нашей музыки, несмотря на границы и время! Царствие тебе небесное, Друг!” – напісаў у сваім мікраблогу Філіп Кіркораў.
/відэакліп “Возвращение” (вык. Настасся Ціхановіч і Ядзвіга Паплаўская) /
Вяд. 1. А зараз прапануем вам прыняць актыўны удзел у нашым мерапрыемстве і паспрабаваць самім спець самыя папулярныя песні ансамбля “Верасы” пад караоке.
/ караоке на песню “Малиновка”/
/ караоке на песню “Завіруха”/
/ караоке на песню “Я у бабушки живу”/
/ караоке на песню “Музыка для всех”/
Складальнік: нам. дырэктара ДУК “Пружанская ЦБС” Кумакова В.В.
Крыніцы.
- Александр Тиханович : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://24smi.org.
- Александр Тиханович и Ядвига Поплавская : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://www.tihanovich-poplavskaya.ru.
- Бунто, Тамара «Я рада, что появилась на свет именно в этой семье» : Анастасия Тиханович – дочь народных артистов Беларуси Ядвиги Поплавской и Александра Тихоновича / Тамара Бунто // Алеся. – 2011. — №10. – С. 2 – 9.
- Кривец, Наталия В 1980-х «Верасы» давали по 100 концертов в месяц : [Электронный ресурс] / Наталия Кривец. – Режим доступа : https://www.kp.by.
- Падбярэзскі, Д.А. Паходня Ціхановіча / Д.А. Падбярэзскі // Мастацтва. – 2017. — №2. – С.28.
- Умер известный певец Александр Тиханович : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://www.starhit.ru.
- Яновская, Оксана Александр Тиханович — человек, который всем желал добра : друзья и коллеги Александра Тихановича рассказали Naviny.by, каким человеком он был : [Электронный ресурс] / Оксана Яновская. – Режим доступа : https://naviny.by.