17 лютага — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Крываблоцкага

Нарадзіўся 17 лютага 1952 года ў в. Хвалава Пружанскага раёна. Вучыўся у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве (зараз Рэспубліканскі ліцэй мастацтваў).
У 1976 годзе скончыў манументальнае аддзяленне Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Акадэмія мастацтваў).
З 1997 года выкладчык каледжа мастацтваў у Мінску. Старшыня секцыі манументальнага жывапісу Беларускага саюза мастакоў.
Уладзімір Крываблоцкі мастак рэдкага па сённяшні дзень жанру — манументаліст. Далёка не кожны назаве імёны таленавітых айчынных прадстаўнікоў гэтага жанру. Імя ж нашага земляка з невялікай глыбіннай вёскі сёння на слыху ва ўсёй Беларусі і нават за яе межамі. Ён удзельнік і кіраўнік аўтарскага калектыву, які займаўся афармленнем знакамітага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Яго творы не змесціш у хатняй калекцыі, іх не вынесеш на вулічны продаж, дый не на любы вернісаж паставіш, бо занадта ж вялікія — плошчы вымяраюцца сотнямі квадратных метраў.

Буйнамасштабныя жывапісныя “візіткі” Уладзіміра Крываблоцкага пакінуты ім у шматлікіх гарадах Беларусі. Яго роспісы па сценах, маляўнічыя вітражы, мазаікі ўпрыгожваюць вуліцы, тарцы шматпавярховых будынкаў, унутраныя памяшканні музеяў і палацаў у Мінску, Салігорску, Брэсце, Баранавічах, Кобрыне, Мсціслаўлі.
“….Вялікі цуд нашай прафесіі — пакідаць свой след у архітэктуры, у інтэр’ерах… Чым больш будзе выдатных твораў, зробленых рознымі мастакамі, тым багацей будзе ўся наша культура.” (У. Крываблоцкі)
Літаратура:
- Багданава, Г. Нябесны імпульс [Тэкст] : [аб творчасці мастака Уладзіміра Крываблоцкага] / Галіна Багданава // Маладосць. — 1995. — № 11. — С.125 — 129.
- Беларуская энцыклапедыя [Тэкст] : У 18 т. Т.8 : Канто-Кулі / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн., 1999. — С. 492.
- “Войнаў не павінна быць на нашай зямлі” [Тэкст] : [поліпціх “Рэквіем” У. Крываблоцкага] // Культура. — 2000 — № 43 (28 кастр. — 3 ліст.).
- Духоўныя формулы Уладзіміра Крываблоцкага [Тэкст] : [выстава “Памяць і засмучэнне. Ахвярам вайны прысвячаецца” ] // Культура. — 2004. — № 40. — С. 7.
- Крэпак, Б. Яго адухоўленая прастора [Тэкст] : [50 гадовы юбілей У. Крываблоцкага] / Барыс Крэпак // Культура. — 2002. — № 16 (16 — 22 лют.).
- Любовь с болью пополам [Текст] : [«Реквием» В. Кривоблоцкого] // Веч. Минск. — 1999. — 7 мая.
- Нацыянальная бібліятэка: мастацкая падзея ў інтэр’ерах [Тэкст]: [праца над афармленнем НББ У. Крываблоцкім] // Культура. — 2006. — № 24. — с.8-9.
- Свірко, І.“Рэквіем” Уладзіміра Крываблоцкага [Тэкст] / Ірына Свірко // Рэсп. — 2002. — 8 кастр. — с. 5.
- Шамрук, А. Эпас зямлі беларускай [Тэкст] : [манументальна-дэкаратыўнае пано ў НББ] / Ала Шамрук // Мастацтва. — 2006. — № 11. — С. 47 — 49.
- Крываблоцкі, У. “Першы крык душы самы шчыры…” [Тэкст] / Уладзімір Крываблоцкі // Мастацтва. 2008. — № 2. – С. 47 – 51.
Казлоўская Надзея Анатольеўна (галоўны бібліёграф ЦРБ імя М. Засіма







