У зале аформлена выстава «50 — узрост творчай сталасці і мудрасці». У цэнтры – макеты зборнікаў паэзіі «Святаяннік» і «Падсочаны бор». Гучыць беларуская музыка.
(Чытаецца верш “Першы снег”, “Роднае поле”)
“Зноў дуб-саксгун пад ветрам белым”)
«Настальгія і слёзы ў сваяцтва»)
(Чытаюцца вершы: «На патушыцъ дажджам рабіну»,
сцэнарый літаратурнай вечарыны
да юбілею М. Антаноўскага
У зале аформ л ена в ыс тава «50 — узр ос т тв о рчай сталасці і мудрасці». У цэнтры – макеты зборнікаў паэзіі «Святаяннік» і «Падсочаны бор». Гучыць беларуская музыка.
ВЯДУЧЫ: Добры дзень, шаноўныя госці – сябры і прыхільнікі паэзіі М. Д. Антаноўскага. Так, менавіта Вам, шаноўны М. Д., прысвячаем мы гэту сустрэчу з нагоды Вашага юбілею. Мы рады вітаць Вас у нашай літаратурнай гасцёні «Сустрэча».
(Прысутныя вітаюць юбіляра апладысментамі)
Гэта сустрэча – не выпадковасць, бо да свайго 50-ці гадовага юбілею М. Д. прыйшоў з такім вялікім творчым багажом, аб якім можна шмат гаварыць, які выклікае гонар за нашага сціплага творчага земляка, за нашу Зямлю, якая яго нарадзіла.
(Чытае аўтар «Жыццёвая балада»)
ВЯДУЧЫ: А нарадзіўся М. Д. у мала каму вядомай вёсцы Сташаны, што прыткнулася да ўзбярэжжу Пінскіх балот. Тут прайшло яго дзяцінства і юнацтва: разам з сябрамі пасвіў гусей на поплаве, разам хадзіў па ягады і грыбы – звычайны лёс вясковага юнака. Яго ўражлівая юначая натура змалку была зачаравана маляўнічымі навакольнымі краявідамі – барамі, гаямі, крыклівымі перапёлкамі ў жыце, белакорымі бярозкамі за вёскай. Таму зусім не дзіўна, што калі падрос, пасталей, стаў складаць вершы. А родная вёска і тады, і праз гады кранала сэрца такімі роднымі вобразамі.
(Чытаецца верш “ П ершы снег”, “Роднае п о л е” )
ВЯДУЧЫ: Служыў затым у арміі. Скончыў Факультэт журналістыкі. Працаваў у рэдакцыях Ганцавіцкай і Браслаўскай раённых газет, пакуль не сталі пастаянным месцам жыхарства Пружаны. Мы рады, што наша Пружанская зямліца стала крыніцай творчасці для паэта Міколы Антаноўскага. Менавіта тут ён стаў прафесійным паэтам — быў прыняты ў саюз пісьменнікаў Баларусі. Менавіта, жывучы на нашай Пружанскай зямлі, ён стаў аўтарам 2-х зборнікаў паэзіі «Святаянніх» і «Падсочаны бор», якія сталі адметнай з’явай у сучасным літаратурным працэсе.
(Чытаюцца вершы, даўшыя назву зборнікам: “Святаяннік”, “Зацягнуты раскай крыніцы”)
ВЯДУЧЫ: Дзякуючы апошняму зборніку «Падсечаны бор» Пружаны нават сталі кніжным горадам. Накладам у 2000 экз. ён быў выдадзены на сродкі калектываў плодакансервавага камбіната, ПМК-21, масласырзавода, лясгаз, райспажыўтаварыства, МП «Пружанырамбуд», рэдакцыяй газеты «Раённыя будні».
Ці ж не падзея гэта для нас? У нашым правінцыйным гарадзе выйшла кніга паэзіі, якая мае сучаснае паліграфічнае афармленне, добры дызайн. Але гэта яшчэ не самае галоўнае. Самае галоўнае, што «Падсочаны бор» быў успрыняты як кніга цікавая, глыбокая і таленавітая, слыннымі літаратарамі-крытыкамі, якія адгукнуліся на яе выхад у шматлікіх выданнях, нават рэспубліканскай «Настаўніцкай газеце», штотыднёвіку “ЛІМ”, газеце «Чырвоная змена». Як прызнаюцца яны, быў у іх недавер да кнігі, выдадзенай у правінцыі. Але ж адкрылі яе старонкі і зразумелі: дарэмна.
I зараз я хачу прадаставіць слова…
(Выступленне літаратара з Мінска)
ВЯДУЧЫ: Пасля такой высокай ацэнкі паэзіі М. А. нам варта адкрыць старонкі яго кніг, творы якіх вызначаны як творы сапраўднай паэзіі, услухацца ў іх, адчуць пах жывіцы і свежы водар, які чуецца досыць далёка. Але, найперш, паслухаем аўтара, шаноўнага М. Д. Антаноўскага, каб адчуць яго высокую грамадзянскую пазіцыю, адчуць, за што баліць сэрца паэта.
(Чытае аўтар: «Навошта мне ду шы пярэчыць»,
«Для душы сваёй апроткаў новых…”,
«Прасвятленне»)
ВЯДУЧЫ: Няцяжка заўважыць, што ў гэтых праграмных вершах — увесь Міхаіл Антаноўскі, паэт і грамадзянін. А зараз і мы адкрыем старонкі яго кніг. Яны нібы гаючы сок у наш жерсткі час, бо прасякнуты вераю ў жыццё, у чалавека, у яго няскоранасць перад цяжкасцямі. “Святаяннік” — сок зямлі роднай — засцярога нам і дапамога ва ўсіx складаных пытаннях жыцця.
(Чыта ю цца вершы «Над з ея на цяп ло в ачей»,
“І п эў на, на с веце т ак тр э ба»
Муз ык а і в ы кананне В. М . С л абада)
ВЯДУЧЫ: Паслухаем, удумаемся і выразна адчуваем, як трапна перадаў аўтар сутнасць душы беларускага народа. І наогул, у яго вершах, як адзначаюць знакамітыя паэты «паэтава спагада, боль, жыццёвая мудрасць існуюць у адзінстве з нечаканай і трапнай метафарай», — а гэта свойства сапраўднай паэзіі». Але ж паслухаем Сакратара Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі А. К.Каско. А. К., што хочацца вам сёння сказаць і пажадаць юбіляру.
(Выступленне А .К. Каско)
ВЯДУЧЫ: Аб паэзіі М. А. можна шмат гаварыць. Давайце паслухаем, што скажуць пра яго слынныя крытыкі-літаратары.
«У яго творах проста ёсць, існуе, дзеецца жыццё, у якім прысутнічае актыўна нераўнадушны чалавек. Аўтар »Падсочанага бору» ставіць абватраныя, што ідуць ад сумлення і пакут душы, ад трывогі ў сэрцы, пытанні: як жыць далей? Як захаваць духоўны патэнцыял народнай шчодрасці, светласці, дабрыні і спагады? Як адвергнуць пошласць, усё чорнае і бездумнае, нізкае і подлае. Паплечнікі, шупальнікі ў паэта добра усім нам вядомыя і зразумелыя прырода, бацькаўшчына, родныя і блізкія людзі».
Але с ь Карлюкевіч «Ч ы р в о н ая змена»
(Ч ы та ю цца вер шы «Бога ў дар»,
«Дабрата — у дефіцыце»)
«У творчасці Міколы Антаноўскага цесна знітаваны як бы два паэтычныя пласты — з аднаго боку, ён лірык, які разумее не толькі душу чалавека, а і душу прыроды. 3 другога — у пэўнай меры і публіцыст, якому балюча назіраць, як марнеюць людскія душы, страчваюцца духоўныя каштоўнасці, зыбкімі становяцца маральныя ўстоі. У адчуванне такое, што не словамі прамаўляе ён, а – болем сэрца. Болем за род людскі, болем за Беларусь».
А л е с ь Марціновіч »ЛІМ»
(Чытаюцца вершы: «Ён цяжкі крыж нёс з намі па жыцці»,
«Спякота»)
«Многае прапускае паэт праз сваё сэрца, многае заўважае. Талент у яго такі: успрымаць самыя, здавалася б, непрыкметныя зрухі жыцця, адчуваць самыя тонкія адценні ў характерах і паводзінах людзей, як зрэшты і ў самім сабе. На першым месцы ў М. А. сумленне — паняцце, неабходнае ў свеце хаосу. У краі “Святла і бяроз” нараджаюцца шчымлівыя, балючыя часам вершы. Паэт стварае дзяржаву пад назвай «Надзея, вера і любоў».
Уладзімір Саламаха «Настаўніцкая газета»
(Чыта е цца вер ш : “Знікаюць, быццам Атлант ы да, вёскі”
“ Зн оў дуб- сакс гун пад вет р ам бел ы м ” )
ВЯДУЧЫ: Як галоўны абсяг паэтычных пошукаў абрана М. А. тэма роднай старонкі. Гэта не зусім простая справа, бо ўсе пішуць пра родны дом, бацькоўскі кут. Ен выбраў правільны шлях у гэтым пошуку. І як узнагарода — уласныя адкрыцці, уласныя паэтычныя вобразы, прыгожыя і разам з тым жыццёвыя параўнанні.
( Ч ыта ю цца верш ы : «Роспач і вера», .
«Настальгія і сл ё з ы ў с ваяцтва»)
ВЯДУЧЫ: Думаецца, што на Радзіме паэта яго землякі добра адчуваюць вось такую непарыўную сувязь паэта з роднай зямлей. Сёння яны госці на юбілейнай вечарыне М. А. І ім слова.
ВЯДУЧЫ: Хочацца спыніць увагу яшчэ на адным творы М. А. – гэта верш «Дуб Купрэева». Даўнія жыццёвыя і творчыя сувязі ў гэтых 2-х таленавітых людзей, паэтаў Міколы Купрэева і Міколы Антаноўскага. Miкола Сымонавіч, сёння слынны беларускі паэт і празаік, быў калісьці настаўнікам М. А. Ды і сёння творчасць паэта М. А., развіцце яго паэтычнага таланту — пад зоркай бацькоўскай апекай яго настаўніка Міколы Купрэева – нездарма ён стаў і рэдактарам «Падсочанага бору», зборніка добрых, сталых, паэтычна грунтоўных твораў.
М. С., я думаю, у Вас ёсць усе падставы ганарыцца сваім вучнем. Бо сёння можна ўжо гаварыць, што імя М. А. вядома масаваму беларускаму чытачу.
М. С., калі ласка, вашы пажаданні юбіляру.
(Выступлен н е М. Купрэев а )
ВЯДУЧЫ: А музычны падарунак для Вас, М. Д., робіць З.М. Слабада. Песня на словы вашага верша «Дуб Купрэева» прагучыць у яе выкананні.
(Выконваецца песня «Дуб Купрэева»)
ВЯДУЧЫ: Нельга ўстрымацца, каб ні звярнуць увагу на глыбокія лірычныя вершы паэта. Яны аб прыродзе, чалавечых пачуццях – і таму надзвычай шчырыя і светлыя.
(Чыта ю цца ве ршы : «На пату шыц ъ даждж а м рабіну»,
«Веру ў дзіўнае імгненне»)
ВЯДУЧЫ: Пра Міколу Антаноўскага як таленавітага паэта можна гаварыць і яшчэ па адной акалічнасці. Ён — аўтар класічнага вянка санатаў пад назвай «Пушча», такая творчая удача ўсміхаецца не кожнаму. Паэт М. А. прызнаецца ў сваей любові да таямнічай пушчанскай прасторы, заклікае ўсіх зберагчы гэту зямную красу.
(Чыта е цца санет № 12)
ВЯДУЧЫ: Ну, а зараз надышла пара задаць традыцыйнае для творчага чалавека пытанне: М.Д., над чым Вы працуеце на дадзены момант, якія творчыя планы ў паэта Міколы Антаноўскага? Што хацелася б сёння пачытаць нам з неапублікаванага?
( Выс тупленне М. Анта ноўс кага)
ВЯДУЧЫ: Мы верым у тое, што ў М. А. шмат творчых удач наперадзе, бо паэт верыць у жыццё. Гэта важна для таго, хто нясе ў сабе талент, каму дадзена размаўляць з людзьмі. Важна, што асновай сваёй гаворкі ён абраў такую апраўданую кропку светаўспрымання, як вера, надзея, любоў.
Паэт сцвярджае: пакуль ёсць дабрыня на свеце, ёсць і ты, але ўзамен ты сам павінен дарыць іншым цяпло і пяшчоту. Паэт верыць у сябе, у сваю зямлю, у свой народ.
Гэта яго грамадзянская пазіцыя не толькі ў паэзіі, а і ў жыцці. Свае думкі ён даносіць да шматлікіх чытачоў нашай любімай «раёнкі», рэдактарам якой ён з’яўляецца на працягу ______ гадоў. Ён займае актыўную жыццёвую пазіцыю ў жыцці нашага раёна. I зараз мне хочацца прадаставіць слова.
(Выступлен н е райв ы канкама)
ВЯДУЧЫ: Пасада рэдактара “раёнкі” — пасада не з лёгкіх. Тут патребы і талент кіраўніка, і маральныя высокія чалавечыя якасці, і пэўна ж, творчасць. I яму гэта, відаць, добра ўдаецца, бо творчы калектыў “Раённых будняў” упэўнена заваёўвае ўсё новая вышыні не шляху дасканаласці. Сёння яны а задавальненнем віншуюць свайго кіраўніка з юбілеем.
(Віншаванне калектыва рэдакцыі)
ВЯДУЧЫ: Сёння многія лічаць «раёнку» сваім сябрам. А я з упэўненасцю магу сказаць: бібліятэка не толькі сябруе з раёнкай, з паэзіяй М. А., а бачыць сябра ў першую чаргу ў асобе Мікалая Дзмітрыевіча Антаноўскага. Калектыў бібліятэкі шчыра ўдзячны яму за дапамогу і супрацоўніцтва. I зараз я задавальненнем прадстаўляю слова дырэктару ЦБС Н. В. Паўлюковіч.
(Выступлен н е дырэктара ЦБС)
ВЯДУЧЫ: «I задумны, з сівізной на скронях
Пачынаю жыць на нова зноў…»
Так сказаў пра сябе паэт Мікола Антаноўскі. Пажадаем жа М. Д. прыемных і салодкіх сустрэч і прыпынкаў на яго жыццёвым і творчым шляху. 50 – гэта не старасць, а толькі сталасць. Гэта ўзрост жыццёвай мудрасці. Мы ўпэўнены, што яна – аснова будучых кніг, яго будучых поспехаў і вяршынь.
3 юбілеем Вас, М. Д.! Здароўя Вам, радасці, творчасці і натхнення.
Гэты музычны падарунак у выкананні З. М. Слабады — у Ваш гонар.
(Гуч ы ць пе с ня на с л овы М. А. «Святаяннік»)
Склад.: Н. Шабуня