Беларуская казка ў госці ідзе

26 сакавіка ў раённай дзіцячай бібліятэцы імя А. Лось прайшла дзіцячая гадзіна “Беларуская казка ў госці ідзе” для дашкольнікаў (дзіцячы садок №4). Малыя пазнаёміліся з чароўным светам, дзе жывуць беларускія казкі. Яны паглядзелі казку Ніны Мацяш “Два браты і сякера” (паказана была казка з дапамогай маляванай лялькі).

Дзеці слухалі казкі, адказвалі на пытанні казачнай віктарыны і дапаўнялі бібліятэкара.  Цудадзейная шкатулка дапамагла ім апынуцца ў свеце любімых казачных герояў і незвычайных дзівос.

Чулец Г. А. (бібліятэкар РДБ імя А. Лось)

Метки: , , , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий