Беларусь – мая Радзіма

16 мая Ліноўская сельская бібліятэка падрыхтавала гадзіну краязнаўства “Беларусь – мая Радзіма” для выхаванцаў дзіцячага яслі-сада і для вучняў 1-2 класа. На краязнаўчай гадзіне вядучая расказала прысутным пра нашу родную краіну. Дзеці даведаліся пра тое, якія плямёны насялялі нашу зямлю, што такое летапіс, хто такія асветнікі, якія народнасці жывуць на тэрыторыі Беларусі, што з’яўляецца сімвалам нашай краіны, пазнаёміліся з жывёльным і раслінным светам роднага краю.

Таксама дзецям распявалі легенды пра горад Пружаны і пра вёску Лінова. У час мерапрыемства дзеці паглядзелі відэазапіс песні “Гэта мая Беларусь” і відэасюжэт беларускай народнай казкі “Піліпка-сынок”. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная паліца “Беларусь – мая Радзіма”. На краязнаўчай гадзіне дзеці атрымалі шмат цікавых і карысных звестак аб нашай Радзіме.

Антончык А.М. (загадчыца Ліноўскай СБ)

Метки: , , , , , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий

Войти с помощью: