Соф’я Аляксандраўна Яноўская. 120 гадоў з дня нараджэння.

 Соф’я Аляксандраўна Яноўская 120 гадоў з дня нараджэнняЯноўская

 

Пружаны, 2016

Краязнаўчы паказальнік “Соф’я Аляксандраўна Яноўская: 120 гадоў з дня нараджэння” прысвечаны жыццю і дзейнасці расійскага вучонага-філосафа, педагога, логіка і матэматыка, стваральніцы савецкай школы філасофіі матэматыкі, удзельніцы грамадзянскай вайны, узнагароджанай ордэнам Леніна.

Бібліяграфія да паказальніка складаецца з артыкулаў і кніг, якія маюцца ў бібліятэцы. Асобныя матэрыялы выяўлены па бібліяграфічным паказальнікам.

   31 студзеня 2016 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Соф’і Аляксандраўны Яноўскай (1896–1966), расійскага вучонага-філосафа, педагога, логіка і матэматыка, стваральніцы савецкай школы філасофіі матэматыкі, удзельніцы грамадзянскай вайны, узнагароджанай ордэнам Леніна

 Соф’я Аляксандраўна Яноўская (Неймарк) нарадзілася 31 студзеня 1896 года ў г. Пружаны Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і бухгалтара. Праз некалькі гадоў сям’я пераехала ў Адэсу. Там Соф’я Неймарк у 1914 годзе скончыла з залатым медалём гарадскую жаночую гімназію, дзе выкладчыкам быў вядомы матэматык І. Ю. Цімчанка, які і прабудзіў у дзяўчыны любоў да матэматыкі. Далейшую адукацыю яна прадоўжыла на Вышэйшых жаночых курсах, дзе праявіла асаблівую цікавасць да філасофіі матэматыкі і матэматычнай логікі.

У Адэсе сям’я Неймаркаў сустрэла Першую сусветную вайну, а затым – рэвалюцыю 1917 года. У 1918 годзе Соф’я выйшла замуж за Ісаака Ільіча Яноўскага. У лістападзе 1918 года Соф’я Яноўская  ўступіла ў КП(б)У, была актыўнай удзельніцай бальшавіцкага падполля ў Адэсе. Працавала сакратаром рэдакцыі газеты «Камуніст», якая друкавалася ў катакомбах, памочнікам рэдактара газеты «Красная Армия». Прымала актыўны ўдзел ва ўстанаўленні Савецкай улады на поўдні Украіны. З 1919 года – камісар у арміі, у 19201923 гадах – член Адэскага губкама КП(б)У. Падчас адступлення белагвардзейцаў з Адэсы Соф’я Яноўская разам з групай чырвонаармейцаў была захоплена ў палон і ледзь уратавалася. Аб гэтым перыядзе жыцця С. Яноўскай пісаў Ісак Бабель.

Пасля некалькіх гадоў актыўнай палітычнай дзейнасці С. А. Яноўская вярнулася да навуковых заняткаў. У 1923 годзе пераязджае ў Маскву і пачынае працаваць у Маскоўскім універсітэце. Праз год паступае на вучобу ў Інстытут чырвонай прафесуры, сумяшчае вучобу з работай ва ўніверсітэце. У той час у МДУ яна вядзе семінары для студэнтаў і аспірантаў па метадалогіі матэматыкі і прыродазнаўстве. У 1928 годзе выйшла яе першая навуковая праца ў вобласці філасофіі матэматыкі: “Категория количества у Гегеля и сущность математики».

З 1930 года – загадчык кафедры высшай алгебры МДУ. У 1930-я гады С. А. Яноўская працуе ў двух месцах – МДУ і Акадэміі навук ў Ленінградзе, дзе кіруе метадалагічным семінарам для навукоўцаў. У 1935 годзе Соф’я Аляксандраўна атрымлівае ступень доктара фізіка-матэматычных навук па сукупнасці работ і званне прафесара на кафедры матэматыкі Маскоўскага ўніверсітэта. З 1936 года прафесар С. А. Яноўская ўводзіць новы курс – курс матэматычнай логікі на механіка-матэматычным факультэце МДУ.

Пра яе даведваюцца ў Еўропе, і ў тым жа годзе да С. А. Яноўскай у Маскву прыязджае знакаміты брытанскі філосаф Людвіг Вітгенштэйн. Захаваліся ўспаміны Л. Вітгенштэйна пра С. А. Яноўскую, як пра выдатнага чалавека, пра вялікага «чырвонага прафесара», які спазнаў спаўна цяжкасці савецкага побыту. Пазней Л. Вітгенштэйн перапісваўся з С. А. Яноўскай і пасылаў ёй лекі з Англіі.

Соф’я Аляксандраўна не захавала лісты філосафа, у тыя гады гэта было небяспечна. Яна жыла ў пастаянным страху, бо магла апынуцца ў ГУЛАГУ: усеахопны тэрор актыўна прасейваў «старую гвардыю», усё больш распаўсюджваючыся на партыйныя кадры. Усё гэта не магло не паўплываць на погляды С. А. Яноўскай, яна перажыла ідэйную эвалюцыю.

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны С. А. Яноўская пераязджае працаваць у Пермскі ўніверсітэт. Там за два гады работы яна падрыхтавала шэраг будучых навукоўцаў – 9 з яе выхаванцаў сталі кандыдатамі і дактарамі навук.

У 1943 годзе Соф’я Аляксандраўна вяртаецца ў Маскву, дзе працягвае сваю плённую працу. У гэтым жа годзе арганізоўвае семінар па матэматычнай логіцы, якім кіравала разам з І. І. Жыгалкіным і П. С. Новікавым, потым з А. А. Маркавым. Да 1959 года – загадчык кафедры гісторыі матэматыкі і матэматычнай логікі МДУ.

За час сваёй дзейнасці С. А. Яноўская стварыла ўласныя школы ў гісторыі і філасофіі матэматыкі, а таксама ў матэматычнай логіцы. Навуковым і грамадзянскім подзвігам Соф’і Аляксандраўны было стварэнне, а затым уратаванне савецкай школы матэматычнай логікі.

С. А. Яноўская шмат зрабіла для сцверджання ў СССР 40–60-х гадоў прынцыпу адзінства лагічнай навукі, якая распрацоўваецца як матэматыкамі, так і філосафамі. Яна арганізавала пераклады на рускую мову класічных лагічных прац Д. Гільберта і В. Акермана (1947), А. Тарскага (1948), С. К. Кліні (1957), Д. Пойя (1957), Р. Карнапа (1959) і інш., у шматлікіх выпадках выступаючы ў іх як аўтар уступных артыкулаў. Напісала шэраг важных артыкулаў для «Философской энциклопедии» і зборніка «Проблемы логики».

     Працы С. Яноўская актуальны і сёння

Апошняя вялікая праца – падрыхтоўка рускага выдання «Матэматычных рукапісаў» Карла Маркса, працу над якімі яна пачала яшчэ ў 1930-х. С. А. Яноўская напісала звыш 40 навуковых прац, прысвечаных матэматычнай логіцы, гісторыі і філасофіі матэматыкі. Невыпадкова яе называлі «генералікай» філасофіі. Соф’я Аляксандраўна была мудрай, і дабрыня, спагадлівасць, справядлівасць, самаадданасць – свойствы, якімі яна была надзелена празмерна – у тых рамках, якія вызначаліся яе партыйным статусам. Яна востра рэагавала на подласць, адвяргала скнарнасць, заўсёды адгукалася на чужую бяду, дапамагала ўсяму, што несла дабро.

“Яўрэйская забудова Пружан. Магчыма, у адным з гэтых домікаў на цяперашняй вуліцы Р.Шырмы і жылі напрыканцы XIX стагоддзя Нэймаркі

С. А. Яноўская пакінула пасля сябе цэлую плеяду знакамітых навукоўцаў: Д. П. Горскі, І. І. Ліхалетаў, Л. Е. Майстроў, К. А. Рыбнікаў і інш. Навуковая дзейнасць С. А. Яноўскай атрымала высокую адзнаку ўрада – С. А. Яноўская была ўзнагароджана ордэнам Леніна і трыма медалямі.

Памерла Соф’я Аляксандраўна 24 кастрычніка 1966 года ў Маскве, пахавана на Навадзевічых могілках.

 Літаратура:

 Працы С. А. Яноўскай

  1. Лекции по алгебре логики / С. А. Яновская ; под ред. и с коммент. Б. В. Бирюкова и Э. А. Кузичевой. – Москва : Ленанд, – 257 с. – (Из научного наследия).
  2. Логика и философия математики / С. А. Яновская ; сост., ред. и с коммент. Б. Бирюкова и Э. А. Кузичевой. – Москва: Ленанд, – 208 с. – (Из научного наследия).
  3. Методологические проблемы науки / С. А. Яновская ; под общ. ред. И. Г. Башмаковой, Д. П. Горского, В. А. Успенского. – Москва: КД Либроком, – 296 с.
  4. Методологические проблемы науки / С. А. Яновская ; ред. И. Г. Башмакова, Д. П. Горский, В. А. Успенский ; заключ. ст. Б. В. Бирюкова, О. А. Борисовой. – 2-е изд. – Москва : КомКнига, 2006. – 292 с.
  5. Методологические проблемы науки / С. А. Яновская ; [вступ. статья Д. П. Горского]. – Москва : Мысль, 1972.

Аб жыцці і дзейнасці С. А. Яноўскай

  1. Яноўская Сафія Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 275.
  2. Яновская Софья Александровна // Корнилович,Э. А. Беларусь: созвездие политических имен : ист.-биогр. справочник / Э. А. Корнилович. Минск. С. 212.
  3. Яновская Софья Александровна // Боголюбов,А. Н. Математики. Механики : биографический справочник / А. Н. Боголюбов ; [отв. ред. В. С. Королюк]. Киев. C. 553.
  4. Софья Александровна Яновская // Женщины-революционеры и учёные. Москва, 1982. С. 81–
  5. Софія Аляксандраўна Яноўская // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Пружанскага раёна. Мінск. С. 419.
  6. БирюковБ.В. Трудные времена философии. Софья Александровна Яновская : Время. События. Идеи. Личности / Б. В. Бирюков. – Москва, – 310 с.
  7. Карлюкевіч, А. М. Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы : краязнаўчыя нарысы : [С. А. Яноўская] / Алесь Карлюкевіч. Мінск. 2013. С. 142.
  8. ЛевинВ.И. Софья Александровна Яновская – жизнь и судьба // Педагогика и просвещение. 2012. № 2. С. 72–
  9. Левин, В.И. С. А. Яновская – человек, педагог, ученый : к 115-летию со дня рождения / В. И. Левин // Педагогика и просвещение. 2011. №  С. 61–72.
  10. Лiхадзедаў, У. А. Знічкі Айчыны : [гісторыя гарадоў Беларусі ў старых паштоўках, знакамітыя ўраджэнцы] : [С.А. Яноўская] / У. Ліхадзедаў, А. Карлюкевіч. Мінск. 2008. С. 207.
  11. БажановВ.А. История логики в России и СССР : [С. А. Яновская] / В. А. Бажанов. – Москва, – 335 с.
  12. Бирюков, Б.В. Софья Александровна Яновская – мыслитель, исследователь, педагог / Б. В. Бирюков, О. А. Борисова // Вопросы философии. 2000. № 5.
  13. Чистяков, В. Д. Рассказы о математиках / В.Д. Чистяков. – Минск. – Из содерж.: С. А. Яновская. – С. 336–341.
  14. Башмакова, И. Г. Софья Александровна Яновская (к семидесятилетию со дня рождения) / И. Г. Башмакова, А. А. Марков, К. А. Рыбников, В. А. Успенский, А. И. Юшкевич // Успехи математических наук. 1966. Т. 21, вып. 3(129). С. 239–247.
  15. Бирюков Б.В. Людвиг Витгенштейн и Софья Александровна Яновская. «Кембриджский гений» знакомится с советскими математиками 30-х годов / Б. В. Бирюков, Л. Г. Бирюкова // Логические исследования. Вып. 11. Москва : Наука, 2004. С. 46–93.
  16. Глазов,В. Веские доказательства искали всю жизнь два математика Брестчины : [С. А. Яновская] // Брестский курьер. 2011. 3 февраля (№ 5). С. 21.
  17. Зялевіч, А. Філосаф матэматыкі – Соф’я Яноўская / Алена Зялевіч // Раённыя будні (Пружаны). 2011. 16 лютага. С. 5.
  18. Дзямiдаў, С. Соф’я Аляксандраўна Яноўская / С. Дзямідаў // Краязнаўчая газета. 2006. № 16, красавiк. С. 5.

 

Соф’я Аляксандраўна Яноўская

120 гадоў з дня нараджэння

 

Даты краязнаўчага календара

Складальнік                                  В. В. Фядун

студзень, 2016

225133 г. Пружаны

вул. Савецкая. 30

Цэнтральная раённая бібліятэка

імя М. Засіма

даведачная служба

8 (01632)9-14-75

E-mail:biblprj@brest

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

    

 

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий