2 студзеня Раённую дзіцячую бібліятэку наведалі 181 чалавек, сярод якіх – 106 – дзеці і падлеткі (астатнія – дарослыя чытачы). Першыя наведвальнікі атрымалі невялічкія прызы. А яшчэ тых, хто прыйшоў у ліку першых, сфатаграфавалі і назвалі “першыя зорачкі дзіцячай бібліятэкі”, якія заззялі на самаробнай ёлцы ў бібліятэцы праз некалькі дзён. Прыходзьце, пазнаёмцеся.
“Першымі зорачкамі” 2018 года сталі:
- Чайкоўская Вікторыя, СШ №1, 6 кл.,
- Шыракова Глафіра, СШ №1, 5 кл.,
- Залога Павел, СШ №1, 5 кл.,
- Русан Марыя, СШ №4, 6 кл.,
- Каралюк Дыяна, СШ №1, 7 кл.,
- Сосна Ангеліна, СШ №1, 7 кл.

Бібліятэкары падрыхтавалі сюрпрызы і самым маленькім чытачам – дашкольнікам і вучням 1-2 класаў: “чароўныя мяшочкі” з бібліятэчнымі кніжкамі і цацкамі. Кніжкі, зразумела, трэба пачытаць і вярнуць у бібліятэку, а цацкі – пакінуць сабе. А калі пажадаеш, то разам з кніжкамі ў бібліятэку можна прынесці сваю цацку – падарунак для іншага чытача. Такім чынам, атрымоўваецца ланцужок добрых спраў і падарункаў для іншых.
У залах бібліятэкі аформлены навагоднія выставы. “Зіма – пара цудаў” – у чытальнай зале і “Зімушка-зіма” – на абанеменце. Тут можна знайсці кнігі пра Новы год, пра падарункі, пра зімовыя гульні і забавы, пра Ражство Хрыстова.

Напярэдадні вялікага свята – Ражства Хрыстова ў бібліятэцы арганізавана выстава-конкурс дзіцячых малюнкаў “Свет Рождественской звезды”. Малюнкі падрыхтавалі вучні мастацкага аддзялення Дзіцячай школы мастацтваў імя Р. Шырмы пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў.
Чакаем Вас! Прыходзьце!
Дзімітруковіч Вольга Фёдараўна (загадчыца РДБ)






