Як калядай званочкі звінелі

13 студзеня  Ліноўская сельская бібліятэка запрасіла на літаратурную свяцёлу “Як калядай званочкі звінелі”. Прысутныя пазнаёміліся са звычаямі святкавання гэтага свята на Беларусі. Даведаліся ў чым адрозненне калядавання ад шчадровак. Нагадалі як гатаваліся да гэтага свята, якія традыцыйныя стравы былі на калядным стале. А таксама як у гэтыя святыя вечары дзяўчыты варажылі. 

На мерапрыемства завітаў фальклорна-этнаграфічны гурт “Лінькі” Ліноўскай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам Бяскроўнай Людмілы Аляксандраўны. Яны паказалі прысутным абрад “Калядкі”. Таксама на мерапрыемстве гучалі вершы прысвечаныя гэтаму святу, згулялі ў гульні “Гульня з Казой”, “Ці быць нам у згодзе ў гэтым годзе”, “Як хадзіў казёл ды па лясочку”.

Было відаць, што гэта цудоўнае свята ўсе чакаюць, што многія традыцыіі яго перадаюцца ў кожнай сям’і з пакалення ў пакаленне.

Антончык Алена Мікалаеўна (загадчыца Ліноўскай СБ)

Метки: , , , , , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий