Тысячы беларускіх дзяцей выраслі на кнігах, якія аздабляла мастачка Алена Георгіеўна Лось. У вёсках Лыскава, Магілёўцы і Ружанах прайшлі яе дзіцячыя і юнацкія гады.

У Гарадской бібліятэцы-філіяле №5 аформлена прыгожая кніжная выстава “Хто нашы кніжкі маляваў”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння Алены Лось.

18 студзеня супрацоўнікам Гарадской бібліятэкі для школьнікаў СШ №3 5 А класа праведзена электронная прэзентацыя. Дзеці пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю мастачкі, адказалі на пытанні віктарыны, прынялі ўдзел у гульні “Намалюй адгадку”.
Макарэвіч Іна Васільеўна (бібліятэкар Гарадской бібліятэцы-філіяла №5)







