Служыць радзіме мастацтвам

(музычная вечарына, прысвечаная 80-годдзю з часу стварэння “Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”)

/ відэакліп “Сінявокая” (у вык. “Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”) /

Вяд. 1. Іх галасы гучалі пад выбухамі Вялікай Айчыннай вайны, пад святлом сафітаў вытанчанага Парыжа і распаленым сонцам жорсткага Афганістана, на сцэнах сельскіх клубаў, у Чарнобыльскай зоне і на вучэннях сучаснай Беларускай арміі.

“Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь” — музычны калектыў з біяграфіяй у некалькі пакаленняў, якая захавана ў нотах і гучыць да гэтага часу.

Вяд. 2. У гэтым годзе калектыў ансамбля адзначыў свой 80-гадовы юбілей і быў адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва за рэалізацыю ў 2017-2018 гадах патрыятычнага творчага праекта “Отечеству служим”.

Вяд. 1. Гісторыя ансамбля пачалася з 1938 года, калі быў дадзены першы канцэрт калектыву ў пасёлку Гнёздава пад Смаленскам. У ансамбль набіраліся лепшыя музыканты і танцоры армейскай мастацкай самадзейнасці. І толькі калі з разрозненых самародкаў удалося зрабіць сур’ёзны, прафесійны калектыў, яго існаванне замацавалі афіцыйна.

Вяд. 2. 9 студзеня 1939 года выйшаў загад наркома абароны маршала Варашылава аб стварэнні ў ваенных акругах ансамбля чырвонаармейскай песні і танца. Першым мастацкім кіраўніком стаў Аляксандр Усачоў, які потым атрымаў званне заслужанага артыста БССР.

Вяд. 1. У гады Вялікай Айчыннай вайны ансамбль чырвонаармейскай песні і танца Беларускай асобай ваеннай акругі знаходзіўся на Заходнім фронце. Канцэрты ў тыле і выезды на перадавую — франтавы лёс ансамбля не адрозніваўся ад лёсаў сотняў іншых творчых калектываў таго часу.

/ урывак з дак. фільма “Музыка, с которой побеждают” (ансамбль у гады Вялікай Айчыннай вайны)

/ відэакліп “Попурри” (у вык. “Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”) /

Вяд. 2. У пасляваенны перыяд калектыў ствараў новыя праграмы, выступаў у гарнізонах перад ваярамі і грамадзянскім насельніцтвам Беларусі, у саюзных рэспубліках — ад Уладзівастока да Калінінграда і за мяжой.

/ відэакліп “Родина” (у вык. “Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”) /

/ урывак з дак. фільма “Музыка, с которой побеждают” (ансамбль у 70-я гады)

Вяд. 1. У 1982-1986 гадах канцэртныя брыгады калектыву неаднаразова выязджалі ў творчыя камандзіроўкі ў Рэспубліку Афганістан. Выступалі не толькі перад салдатамі, але і перад мясцовым насельніцтвам.

/ урывак “Музыка, с которой побеждают” (ансамбль у Афганістане) /

Вяд. 2. У 1986 годзе артысты ансамбля былі першымі, хто прыехаў выступаць перад ліквідатарамі і жыхарамі пацярпелых ад Чарнобыльскай аварыі раёнаў.

/ урывак з дак. фільма “Музыка, с которой побеждают” (ансамбль выступае ў Чарнобыльскай зоне) /

/ відэакліп “Честь офицера” (у вык. “Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”) /

Вяд. 1. У 90-я гады з творчасцю калектыву пазнаёміліся жыхары Расіі, Францыі, Нідэрландаў, Партугаліі, Германіі, Іспаніі і іншых краін далёкага і блізкага замежжа. А ў сакавіку 1992 года ансамбль быў перайменаваны ў Ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

/ урывак з тэлеперадачы “Утро. Студия хорошего настроения” (гастролі ансамбля ў Францыі) /

Вяд. 2. У 1998 годзе за значны ўклад у развіццё беларускага мастацтва, высокае прафесійнае і мастацкае майстэрства калектыву было прысвоена ганаровае званне “Акадэмічны”.

Вяд. 1. Акрамя таго, за ўклад у развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне культуры ансамбль узнагароджаны Дыпломам ЮНЕСКА. А ў 2018 годзе ансамблю прысвоена званне “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”.

/ відэакліп “Военные люди” (у вык. “Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”) /

Вяд. 2. У ансамблі пачыналі многія знакамітыя спевакі: народны артыст Мікалай Варвулёў, Віктар Вуячыч, Уладзімір Мулявін, Руслан Аляхно. Легендарны кампазітар Ігар Лучанок супрацоўнічаў з ансамблем з 1967 года.

/ урывак з тэлеперадачы “Новости. Академическому ансамблю песни и танца Вооруженных Сил Беларуси 80 лет” (успамінаюць знакамітасцей, якія супрацоўнічалі з ансамблем) /

Вяд. 1. Сваёй творчасцю радавалі і радуюць салісты ансамбля Аляксандр Кульмакоў, Вольга Мілюта, Анжаліка Уласенка, Сяргей Кілессо, Галіна Яскевіч і Ганна Сцепанкова, якая зараз з`яўляецца памочнікам мастацкага кіраўніка ансамбля.

/ відэакліп “Ты подрастай, сынок” (у вык. Ганны Сцепанковай і “Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”) /

Вяд. 2. З 2004 года па цяперашні час калектыў ансамбля ўзначальвае выпускнік ваенна-дырыжорскага факультэта пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя. П.І. Чайкоўскага, магістр мастацтваў, Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь палкоўнік Уладзімір Варапаеў.

/ урывак з тэлеперадачы “Камертон. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Варапаеў” (У. Варапаеў гаворыць аб ансамблі) /

Вяд. 1. Зараз “Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь” – гэта хор, аркестр, салісты, балетная група, а таксама выхаванцы дзіцячай музычнай студыі “Звёздачка”.

У рэпертуары — больш за 2000 музычных твораў, у асноўным ваенна-патрыятычнай тэматыкі. І яшчэ звыш 30 харэаграфічных пастановак. За апошнія гады створана больш за 100 твораў пра армію, пра Радзіму і абаронцаў Айчыны.

Вяд. 2. “Тема Родины, тема защитников Отечества сегодня востребована как никогда! Реакцию зрителей подделать невозможно: когда люди несут нам охапки цветов из собственных садов и палисадников или собирают букеты из осенних листьев — это ведь делается не по разнарядке, а от души. Значит, наше выступление понравилось, значит, нас ждут и любят,” – упэўнены мастацкі кіраўнік ансамбля Уладзімір Варапаеў.

/ відэакліп “Баллада о солдате” (у вык. “Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”) /

Вяд. 1. Хор ансамбля вельмі часта выступае асобна з праграмай твораў a’cappella. У ёй прадстаўлена і класічная спадчына, і сусветная класіка розных эпох і жанраў, і народныя песні ў апрацоўках У. Алоўнікава, У. Мулявіна, В. Будніка, Э. Наско і многіх іншых.

Вяд. 2. Вялікую ўвагу хор надае духоўнай музыцы. Неаднаразова выступаў з духоўнай праграмай у Храме ў гонар Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў пасёлку Тарасава Мінскага раёна. Вынікам плённай працы стаў удзел хора ў 2018 годзе ў Міжнародным фестывалі “Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі” у г. Гайнаўка (Рэспубліка Польшча), дзе ўпершыню ў гісторыі хор ансамбля стаў лаўрэатам першай прэміі ў катэгорыі “прафесійныя выканаўцы”.

/ відэакліп “Конкурсное выступление Хора ААПТ ВС РБ в Хайнувке (Польша)” /

Вяд. 1. У склад вялікага творчага калектыву ансамбля ўваходзіць аркестр. Творчыя функцыі аркестра шырокія і разнастайныя — ад акампанементу хору, балету, салістам да сольных аркестравых твораў.

Багатая тэмбравая палітра скрыпак, драўляных духавых, меладычныя пералівы баяна дазваляюць ствараць жывапісныя карціны для харэаграфічных пастановак і дапамагаюць перадаць глыбіню і душэўнасць пры выкананні лірычных песень.

/ відэакліп “А над тихим озером” (у вык. “Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”) /

Вяд. 2. Арганічна ўваходзіць у склад славутага калектыву балетная група.

У праграме захоўваюцца ваенныя скокі і прымнажаюцца нацыянальныя традыцыі розных народаў. Нароўні з традыцыйнымі пастаноўкамі ствараюцца і харэаграфічныя пастаноўкі армейскай тэматыкі “Солдаты”, “Траектория движения”, “На привале”, “Отечеству служим”, “Энергия” і іншыя.

/ відэакліп “Отечеству служим” (у вык. “Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”) /

Вяд. 1. У 2009 годзе пры ансамблі была створана дзіцячая музычная студыя “Звёздочка”, у якой навучаюцца вакалу і харэаграфіі. Педагогі дзіцячага калектыву выхоўваюць у маладога пакалення любоў да нацыянальнай культуры і беражлівыя адносіны да песен ваенна-патрыятычнай тэматыкі.

Вяд. 2. Штогод вучні студыі прымаюць удзел у каляднай сустрэчы Міністра абароны Рэспублікі Беларусь з выхаванцамі Андрэеўскай школы-інтэрната. З трапятаннем у сэрцы яны рыхтуюць музычныя нумары і вучаць ролі для музычнага спектакля. Юныя артысты заўсёды рады дарыць сваю творчасць. З глыбокім пачуццём патрыятызму выконваюць яны песні пра Беларусь, пра абаронцаў Айчыны, пра каханне да сваёй краіны.

/ відэакліп “Воспоминания о будущем” (у вык. “Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь” і дзіцячай музычнай студыі “Звёздочка”) /

Вяд. 1. “Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь” вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Удзельнічае ва ўсіх значных мерапрыемствах, якія праходзяць на цэнтральных канцэртных пляцоўках краіны, выконвае шэфскую работу па сацыякультурнай дзейнасці ва Узброеных Сілах, выступае перад ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, удзельнічае ў шматлікіх гастрольных паездках па краіне і за мяжой. Кожны канцэрт заканчваецца гарачымі авацыямі. Гледачы стоячы вітаюць артыстаў, якія паказалі яркае відовішча.

Вяд. 2. Мы исполняем песни с историей, честные и правдивые, навеянные героическими событиями, связанные с именами тех, кто защищал нашу Родину в годы войны: это огромный пласт, и наша задача — его сберечь и передать будущим поколениям”, – прызнаецца мастацкі кіраўнік ансамбля Уладзімір Варапаеў.

/ відэакліп “Мы – армия страны” (у вык. “Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”) /

Вяд. 1. Творчы шлях “Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь” — прыклад адданага служэння Радзіме і высокаму мастацтву. Спадзяемся, што авацыі і любоў гледачоў заўсёды будуць спадарожнічаць калектыву.

Складальнік: намеснік дырэктара ДУК “Пружанская ЦБС” Кумакова В.В.

Крыніцы.

  1. Академический ансамбль песни и танца Вооруженных Сил Республики Беларусь : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.mil.by.
  2. Академическому ансамблю песни и танца Вооруженных Сил Республики Беларусь вручена специальная премия Президента Беларуси : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://voentv.mil.by.
  3. Акадэмiчны ансамбль песнi i танца Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь : [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа : https://vsr.mil.by.
  4. В Гомеле выступил академический ансамбль песни и танца Вооруженных Сил Республики Беларусь : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://newsgomel.by.
  5. Ваенная энцыклапедыя Беларусі / пад рэд. Л.У. Языковіча ; маст. В.А. Ляхар. – Мінск : Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. – 1136 с. : іл.
  6. День образования государственного учреждения “Академический ансамбль песни и танца Вооруженных Сил Республики Беларусь” : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.mil.by.
  7. Командование ансамбля : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.mil.by.
  8. Песня за совесть : Академический ансамбль песни и танца Вооруженных Сил отмечает 80-летний юбилей : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.sb.by.
  9. Служба песни и танца : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.sb.by.
  10. Умеют обезоруживать песнями и танцами. Академический ансамбль песни и танца Вооруженных Сил выступил в Борисове : [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://www.ctv.by.

Метки: , , , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий