Беларусь працягвае адкрываць свету Францыска Скарыну
«Сусветная спадчына Францыска Скарыны»
Сусветная спадчына Францыска Скарыны = Всемирное наследие Франциска Скорины = World Heritage Francysk Scoryna – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. – 424 с. : іл. – (Энцыклапедыя рарытэтаў).
Унікальная кніга, выдадзеная па заказу Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Багата ілюстраванае выданне выйшла ў серыі «Энцыклапедыя рарытэтаў» на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай. Упершыню ў адной кнізе прадстаўлены ўсе 25 кніг беларускага першадрукара. У сучасным выданні наглядна паказана кніжная спадчына Францыска Скарыны, якая сёння з’яўляецца нацыянальным здабыткам і захоўваецца ў кніжных і музейных зборах многіх краін свету – Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Даніі, Польшчы, Літвы, Вялікабрытаніі, Славеніі, Чэхіі, ЗША.
Алесь Суша «Францыск Скарына»
Суша, А. А. Францыск Скарына : [для сярэдняга і старшага школьнага ўзросту] : у 3 ч. / Алесь Суша. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — Ч. 1 : Чалавек-энцыклапедыя. — 2016. — 116, [3] с. ; Ч. 2 : Чалавек свету. — 127 с. ; Ч. 3 : Чалавек-легенда. – 112 с. – (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя).
Аўтар выдання, вядомы скарынавед Алесь Суша, паставiў задачу расказаць пра Скарыну праз навуковыя факты займальна.
Першы том «Скарына — чалавек–энцыклапедыя» пра шматграннасць першадрукара. Ён i вучоны, i асветнiк, i прадпрымальнiк, i мастак, i палiтык.
Другая частка «Францыск Скарына — чалавек свету» прысвечана падарожжам палачанiна.
Трэцяя – «Францыск Скарына — чалавек–легенда» – распавядае пра спадчыну Скарыны. Тут ёсць раздзелы пра рукапiсную кнiгу, узнiкненне кнiгадрукавання, тэхналогii, якiмi карысталiся ў тую эпоху. Трэцi том дае магчымасць уважлiва разгледзець старонкi самiх скарынаўскiх старадрукаў.
Паколькi выданне адрасавана юным чытачам, яно максiмальна вiзуалiзавана.
«Кніжная спадчына Францыска Скарыны»
Кніжная спадчына Францыска Скарыны = Книжное наследие Франциска Скорины = Book heritage of Francysk Skaryna : [да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; [рэдакцыйны савет: А. А. Тозік (старшыня) і інш. ; рэдакцыйная калегія: Р. С. Матульскі (старшыня) і інш. ; адказны рэдактар А. А. Суша ; навуковы кансультант Г. Я. Галенчанка]. — Факсімільнае ўзнаўленне. — Мінск, 2013—2014.
Т. 1 : Кніга Быцця = Книга Бытия = The Book of Genesis. — 2013. — 271 с.
Т. 2 : Кніга Выхад = Книга Исход = The Book of Exodus. — 2014. — 191 с.
Т. 3 : Кніга Лявіт = Книга Левит = The Book of Leviticus. — 2014. — 151 с.
Т. 4 : Кніга Лічбы = Книга Числа = The Book of Numbers. — 2014. — 183 с.
Т. 5 : Кніга Другі Закон = Книга Второзаконие = The Book of Deuteronomy. — 2014. — 167 с.
Выданне ўяўляе сабой першае поўнае факсімільнае ўзнаўленне кніжнай спадчыны Францыска Скарыны. Яно заклікана пазнаёміць шырокую грамадскасць з выданнямі беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, якія захоўваюцца ў розных краінах свету. На сённяшні дзень у цэнтральнай раённай бібліятэцы маецца 5 з 20-ці тамоў гэтага выдання.
Анатоль Клышка «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга»
Клышка, А.К. Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга / Анатоль Клышка. – Мінск : Маст. літ., 2009 – 115 с.
У далёкай Італіі, у адным з найстарэйшых у свеце Падуанскім універсітэце ёсць знакамітая «Зала сарака», дзе вісяць партрэты слаўных з найслаўнейшых, хто вучыўся альбо вучыў тут. Сярод іх другі ад покуці, каля трыбункі-кафедры Галілея — Францішак Скарына. У кніжцы расказваецца аб жыцці нашага выдатнага земляка, першадрукара ўсходняга славянства. Чытач даведаецца таксама, на чым пісалі нашы продкі, як ствараліся кнігі ў сярэднявеччы, як было вынайдзена кнігадрукаванне.
Кнігі чакаюць Вас у чытальнай зале Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма
Антаноўская Іна Мікалаеўна (галоўны бібліятэкар Аддзела абслугоўвання і інфармацыі)