Не проста ў слова я гуляю, на мове роднай размаўляю

Вы паслухайце родную мову:

Жаўруковаю песняй звініць…

Колькі фарбаў, адценняў у слове!

Як пявуча ліецца-гучыць!                                                                        Лідзія Полазава

 

7 лютага ў Ружанскай дзіцячай бібліятэцы прайшла моўная хвілінка “Не проста ў слова я гуляю, на мове роднай размаўляю”. Мерапрыества складалася з дзвюх частак.

У першай частцы дзеці адказвалі на пытанні інтэлектуальнай гульні, якая складалася з 5 раздзелаў: “Гэта цікава”, “Загадкі”, “Рэбусы”, “Метаграмы”, “Шарады”. Свае любімыя вершы і ўрыўкі з твораў беларускіх пісьменнікаў дзеці чыталі ў другой частцы мерапрыемства.

     Мэта мерапрыемства: далучыць дзяцей да духоўных скарбаў свайго народа, фарміраваць ціквасць і павагу да роднага слова, да беларускай мовы.

Дулько Ірына Мікалаеўна (загадчыца Ружанскай ДБ)

 

Метки: , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий