20 красавіка ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне літаратурнага клуба «Светлячок». Для дзяцей была падрыхтавана літаратурна-экалагічная гадзіна «Над Белай Руссю – белы бусел”. На мерапрыемстве гаворка ішла пра буслоў, аб тым, што буслы гэта сімвал нашай роднай Беларусі, таксама прысутныя даведаліся пра звычкі, “манеры” буслоў, пачулі легенды пра тое як паявіліся буслы. Успомнілі, што ў белых буслоў ёсць брат – чорны бусел. Закранулі пытанне аб экалагічным становішчы прыроды, у прыватнасці аб тым, якая пагроза ўзнікае для гэтых птушак. На працягу ўсёй літаратурна-экалагічнай гадзіны гучалі вершы беларускіх паэтаў прысвечаныя гэтым птушкам у выкананні ўдзельнікаў літаратурнага клуба.
А.М. Антончык (загадчыца Ліноўскай СБ)