У рамках праекта «Мая Пружанская зямліца» 16 лютага Цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Засіма правяла для вучняў 10-х класаў гімназіі інтэлектуальна-пазнавальную гульню «Мінуўшчына ў госці прыходзіць». Вучні падзяліліся на дзве каманды і спаборнічалі за званне лепшага знаўца роднага краю. Яны ўспомнілі важныя даты для гісторыі Пружаншчыны, архітэктурныя помнікі горада Пружаны і паспрабавалі пазнаць славутага земляка з сямі падказак.
Спадзяемся, што ўдзельнікі гульні ўпэўніліся ў тым, што трэба ведаць, любіць і шанаваць сваю малую радзіму, і што гэта цікава!
Кумакова В.В.