21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Сухопальская сельская бібліятэка правяла літаратурную гадзіну “Мая непаўторная родная мова”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 1-6 класаў. Для ніх быў праведзены агляд кніжнай выставы “У родным слове – цэлы свет”, дзе дзеці пазнаёміліся з кнігамі беларускіх пісьменнікаў, якія ёсць у бібліятэчным фондзе. Пасля была праведзена гульня “Перакладаем”, спаборнічалі ў конкурсе “Пазнай твор па яго пачатку”, чыталі вершы на роднай мове.
Кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.
Глушко Т.Г. (бібліятэкар Сухопальскай СБ)