Люблю свой край, старонку гэту…

27 студзеня ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурнага гадзіна “Люблю свой край, старонку гэту…”, прысвечаную 125-годдзю з дня нараджэння Канстанцыі Буйло. На літаратурнай гадзіне прысутныя пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю гэтай таленавітай паэтэсы, пачулі яе цудоўныя вершы. Канстанцыя Буйло застаецца ў памяці як першапраходзец “жаночай паэзіі”. Не гледзячы на тое, што яна знаходзілася далёка ад роднага краю, усе яе думкі былі пра Беларусь. Сваёй роднай Беларусі яна прысвячала свае шчырыя вершы.

Люблю свой край – старонку гэту,

Дзе я радзілася, расла,

Дзе першы раз спаткала шчасце,

Слязу нядолі праліла.

Люблю народ наш беларускі,

Хаціны ў зелені садоў,

Залочаныя збожжам нівы,

Шум нашых гаяў і лясоў.

Антончык Алена Мікалаеўна (загадчыца Ліноўскай СБ)

Метки: , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий