21 лютага ў Шаняўской сельскай бібліятэцы прайшло пасяджэнне літаратурна-паэтычнага клуба “Натхненне” з літаратурнай вечарынай “Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла”.
Вечарына была прысвечана нашай роднай беларускай мове, яе непаўторнасці, пявучасці і мілагучнасці. На працягу мерапрыемства гучалі вершы сучасных паэтаў і беларускіх класікаў — Ніла Гілевіча, Уладзіміра Дубоўкі, Максіма Танка, Наталлі Арсеневай, Міколы Мятліцкага, Алеся Бачылы, Ларысы Геніюш, Віктара Шведа.
У бібліятэцы праводзіла-ся выстава-заклік з прызывам прачытаць кнігу на беларускай мове, некалькі чытачоў адгукнуліся і ўзялі кнігі беларускіх аўтараў.
Таксама ладзілася кніжная выстава “Мова мая, мова продкаў маіх”, якая заклікала прысутных любіць і паважаць сваю мову, таму што толькі з ёю мы — нацыя, мы — беларусы!
Чэчка Н.У. (бібліятэкар Шаняўской СБ)