19 чэрвеня ў лагеры пры СШ №4 супрацоўнікам Пружанскай гарадской бібліятэкі-філіяла №5 дзецям была прапанавана літаратурна — гульнёвая праграма “Загадкі ад Міколы Чарняўскага”. У самым пачатку дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка, які напісаў шмат загадак.
Потым яны ахвотна праявілі свае веды і знаходлівасць у гульнях: “Адгадай-ка”, “Падкажы слоўца”, “Загадай загадку”. У гульні пад назвай “Друкарня” дзеці з атрыманымі загадзя карткамі з надрукаванымі літарамі станавіліся ў рад так, каб можна было прачытаць слова-адгадку. А ў гульні “Намалюй адгадку” яны малявалі свае адгадкі на паперы. Закончылася мерапрыемства праглядам кніг Мікалая Мікалаевіча Чарняўскага.
Макарэвіч Іна Васільеўна (бібліятэкар Пружанскай гарадской бібліятэкі-філіяла №5)