Да Міжнароднага дня музеяў 24 мая Ліноўская сельская бібліятэка правяла арт-гадзіну “Дзеці ў шэдэўрах мастацтва”. Прысутным расказалі пра карціны, на якіх намаляваныя дзеці. Дзіцячыя вобразы ў жывапісе напоўнены дзіўным святлом. Яны кранальныя і далікатныя. Намаляваць дзіцячы партрэт вельмі цяжка. Тым не менш, у вядомых мастакоў гэта выдатна атрымліваецца. Усё намалявана настолькі праўдзіва і прыгожа, што проста не магчыма адарвацца.
На арт-гадзіне дзеці пазнаёміліся з такімі карцінамі: “Партрэт дачкі Алены” Уладзіміра Макоўскага, “Партрэт сына” Віктара Васняцова, “Дзяўчынкі” Хрысцінека Карла Людвіга, “Першая песенка” Антона Бархаткова, “Новая казка” Мікалая Багданава-Бельскага, “Дзяўчынка ў вянку” Фірса Жураўлёва, “Грае” Сяргея Вінаградава, “Каця з нацюрмортам” Зінаіды Серабраковай, “Газетчык” Янкеля Кругера, “Царэўна” Васіля Сурыкава. Але прысутныя не толькі даведаліся пра гэтыя карціны: яшчэ яны змаглі пазнаёміціся з творчасцю гэтых знакамітых мастакоў.
Сваім аповедам мы закранулі душы прысутных і адчынілі акенца ў такі цудоўны свет мастацтва.
Антончык Алена Мікалаеўна (загадчыца Ліноўскай СБ)