Ад скарбаў роднае зямлі

24 лістапада ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок асветы “Ад скарбаў роднае зямлі”, прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння Міколы Засіма. На мерапрыемстве прысутныя пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта Пружаншчыны. На працягу  ўсяго ўрока гучалі яго пранікнёныя вершы.

Мікола Засім быў адным з тых самаахвярных і сумленных людзей, які крывёю, мазалём і талентам унеслі свой сціплы ўклад у скарбніцу роднай культуры. 

У гэты ж дзень для вучняў Ліноўскай сярэдняй школы быў прапанаваны літаратурны турнір “Любі, ведай, шануй роднае слова!”. Удзельнікам літаратурнага турніру былі прапанаваны наступныя конкурсы: “Загадкі-жарты”, “Словы-змейкі”, “Канструяванне слоў”, “Вам слова, юныя паэты!”, “Спрыт, знаходлівасць і розум”, “Аматары беларускага фальклору”, “Пазнай фразеалагізм”. Было прыемна бачыць, што прысутныя ведаюць нашу родную беларускую мову.

Антончык Алена Мікалаеўна (загадчыца Ліноўскай СБ)

Метки: , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий